Фестываль «Кладезь» у Стоўбцах

Лампада Нумары

З 10 па 18 жніўня па благаславенні епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла ў Стоўбцах пры падтрымцы раённага выканаўчага камітэта пройдзе фестываль праваслаўнай культуры «Кладезь». Арганізатарам яго выступае Свята-Елісавецінскі манастыр у г. Мінску і Сястрыцтва ў гонар прападобнамучаніцы Вялікай княгіні Елісаветы (г. Мінск).

Праграма фестывалю ўключае: гутарку з дзецьмі, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры «Нёман», майстар-клас па ценявым тэатры і паказ фільмаў; для бацькоў дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў – гутарка «Пераадоленне»; 10 жніўня ў 13.00 для супрацоўнікаў бібліятэк, чытачоў і ўсіх жадаючых у дзіцячай бібліятэцы адбудзецца гутарка аб праваслаўным календары; у рамках праекта «Сустрэча з цікавым чалавекам» 10 жніўня ў 15.00 у дзіцячай бібліятэцы паэтэса, пісьменнік, бард Таццяна Дашкевіч правядзе сустрэчу «Чытаем і спяваем разам».

Для самых маленькіх жыхароў горада пройдуць прадстаўленні лялечнага тэатра «Батлейка», дзе дзеці пазнаёмяцца з душэўным і гасцінным светам лялек, які вучыць любові, дабрыні і міласэрнасці.

Выстава-кірмаш парадуе разнастастайнасцю вырабаў ручной работы майстэрань Свята-Елісавецінскага манастыра. Будуць прапанаваны таксама духоўная літаратура і іконы. На выставе можна будзе набыць прадукцыю для здароўя на натуральнай аснове, а таксама мёд і хлебабулачныя вырабы манастыра. Сабраныя падчас работы выставы-кірмашу сродкі пойдуць на дабрачыннасць: дапамогу шматдзетным сем’ям, людзям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, адзінокім і хворым, будаўніцтва Дома для рэабілітацыі людзей, што жывуць на падвор’і манастыра.

Адкрыццё выставы-кірмашу адбудзецца 10 жніўня ў 14.00 на вуліцы Ленінскай, 85 (пляцоўка ля рэстарана «Нёман»). Час работы выставы – з 10.00 да 19.00.

У духоўным жыцці горада яшчэ адна падзея: з 9 па 18 жніўня ў кафедральным саборы святой праведнай Ганны будуць знаходзіцца іконы велікамучаніка і Цаліцеля Панцеляімана з часцінкай мошчаў і велікамучаніцы Анастасіі Аковазбавіцелькі с часцінкай мошчаў.

10, 14, 16, 17 жніўня ў 17. 00 перад іконамі будуць здзяйсняцца малебны.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *