У букет да бархатцаў

Добраўпарадкаванне Нумары

image_pdfimage_print

64751У сёлетнім сезоне наш горад павінен здзівіць сваіх жыхароў і гасцей кветкавай разнастайнасцю.

Пра гэта расказала ландшафтны архітэктар аб’яднання камунальных службаў Наталля Грынюк. Ідэі па аздабленні гарадскога дызайну ў тым, каб «насяліць» прастору горада большай колькасцю кветачніц і арыгінальных вертыкальных канструкцый для кветак, а таксама разбіць новыя кветнікі, у прыватнасці, па вуліцы Цэнтральнай і іншых.

Што датычыць кветачніц і вертыкальных канструкцый, то іх мяркуецца ствараць агульнымі намаганнямі – з удзелам прадпрыемстваў і арганізацый. Падчас узвядзення кветачніц і канструкцый асаблівая ўвага будзе звернута на кветкавую разнастайнасць.

Неабходнае для пасадкі насенне закуплена АКС, на мінулым тыдні пачаўся высеў яго ў цяпліцу. Усіх назваў не пералічыць: сальвія, петунія, львіны зеў, цынерарыя, настурцыя, агератум, прымула, лабелія, бальзаміны і многае іншае. Як расказала майстар зелянбуда Тамара Гавака, сёлета ў цяпліцы ўстаноўлены новы кацёл на мясцовых відах паліва. Дзякуючы яму ў цяпліцы хутка ўзнімаецца тэмпература. Догляд  расады ажыццяўляюць Галіна Шчэцька (брыгадзір), Ірына Свірская і Ірына Ждановіч. Для  жаночай брыгады работа з кветкамі добра знаёмая і любімая. Зелянбуду падчас сезона патрабуюцца дадатковыя рабочыя рукі для абкошвання газонаў, абрэзкі дрэў і т. п.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *