Выйсце – планава-рэгулярны вываз

Добраўпарадкаванне Нумары

image_pdfimage_print

Раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, які адсочвае і ацэньвае ўтрыманне тэрыторыі горада Стоўбцы і сельскіх населеных пунктаў раёна,  прапануе такое выйсце. Неабходна ўключыць у графік планава-рэгулярнага вывазу цвёрдых камунальных адходаў усе жыллёва-будаўнічыя кааператывы ў Стоўбцах, выключыўшы заявачны прынцып, у тым ліку і адносна вывазу буйнагабарытнага смецця з кантэйнерных пляцовак.

Акрамя таго, на думку спецыялістаў РЦГіЭ, ёсць неабходнасць павялічыць кратнасць вывазу цвёрдых камунальных адходаў (з цяперашніх чатырох разоў у месяц – да штодзённай) па наступных адрасах: у Стоўбцах – па вуліцы Ленінскай, 5, 43, 48, плошчы Леніна, 2, вуліцы Сацыялістычнай, 39, вуліцы Танкістаў, 30, вуліцы Цітова, 16, вуліцы Магістральнай, 1, 2, 3, 3-а, 4, вуліцы Багінскага, 4, вуліцы Чыгуначнай, 37, 39; у аграгарадку Заямнае –  па вуліцы Стаўбцоўскай, 41, 43, 45, 47, 49, вуліцы Сонечнай, 1, 3). Адносна вывазу смецця з прыватнага сектара ў горадзе і сельскіх населеных пунктах санітарная служба прапануе таксама павялічыць колькасць рэйдаў (раз на тыдзень).



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *