За шчырую працу

Жатва - 2018 Нумары Сельская гаспадарка

150818a

Падзякаваць за высокія паказчыкі маладзёжнаму камбайнаваму экіпажу ААТ «Агранёманскі» ў складзе Віктара і Таццяны Семянько ў гаспадарку завітаў старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Ілья Шацько і заахвоціў рупліўцаў падарункам.

На дапамогу хлебаробам ва ўборцы ўраджаю ў гаспадаркі раёна штогод камандзіруюцца працаўнікі і тэхніка з гарадскіх арганізацый. У ААТ «Дзераўное», як і летась, шчыравалі вадзіцелі УП «Стаўбцоўскае АКС». Ілья Іванавіч уручыў падарункі і вадзіцелям унітарнага прадпрыемства Мікалаю Жыбулю і Івану Раманейку. Атрымалі падарункі ад вышэйзгаданага галіновага прафсаюза за плённую працу і працаўнікі таварыства – вадзіцель Дзмітрый Анішчык і механізатар Артур Валадзько.

На здымку: (злева направа) Ілья Шацько віншуе вадзіцеля Івана Раманейку.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *