Да юбілею выдання «Апостал»

Культура Нумары

image_pdfimage_print

Ва ўстановах адукацыі раёна з 10 па 15 сакавіка праходзіць традыцыйны Тыдзень праваслаўнай кнігі. У гэтым годзе рэспубліканскі тыдзень прысвячаецца 450-годдзю першай друкаванай кнігі «Апостал».

Спланаваны мерапрыемствы з удзелам свяшчэннаслужыцеляў Стаўбцоўскага благачыння, якія дапамогуць прадставіць праваслаўную кнігу як шлях да пазнання свету Божага, раскажуць аб хрысціянскіх дабрадзейнасцях. У школах устаноўлены паштовыя скрыні «Пытай і атрымлівай адказ», у якія вучні і настаўнікі могуць апусціць пытанне да свяшчэнніка.

Школьныя бібліятэкі падрыхтавалі выставы «Кнігі веры і святла». Віктарыны дапамогуць вучням больш даведацца аб праваслаўных святых і аб святых зямлі беларускай. Праходзяць чытальныя канферэнцыі па кнігах вядомага праваслаўнага пісьменніка Барыса Ганага.

Спланаваныя мерапрыемствы дазволяць пазнаёміць вучняў з заснавальнікам кнігадрукавання Іванам Фёдаравым, знакамітым асветнікам і кнігадрукаром зямлі беларускай Пятром Мсціслаўцам.

Тыдзень праваслаўнай кнігі мае мэтай даць вучням і настаўнікам інфармацыю аб перыядычных праваслаўных выданнях для дзяцей, такіх як часопісы «Лучик Света», «Колыбель», «Свирелька», «Веселье сердечное», «День Ангела».

Запланаваны экскурсіі ў музей Бібліі інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ, у Нацыянальную бібліятэку, па святых месцах Беларусі. 

Спланаваны сумесныя мерапрыемствы з раённай дзіцячай бібліятэкай.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *