У лагерах і студатрадах

Адукацыя Нумары

150818g

З мэтай фарміравання ў дзяцей і моладзі адказных адносін да разумнага спалучэння працы і адпачынку, патрэбнасці ў павышэнні працоўнай актыўнасці была арганізавана працоўная дзейнасць у лагерах працы і адпачынку, брыгадах i студэнцкіх атрадах.

Занятасць дзяцей у лагерах працы і адпачынку забяспечваюць ААТ «Агранёманскі», ААТ «Радзіма Дзяржынскага», ААТ «Вішнявецкі-агра». Гэтыя лагеры адкрыты на базе Вішнявецкай СШ, Цясноўскага і Залужскага вучэбна-педагагічных комплексаў. Вучнi працуюць на паветранай сушцы збожжа, уборцы збожжатакоў, праполцы гародніны.

У летні перыяд у нашым раёне студэнцкія атрады працягваюць працаваць на базе РУП «Стаўбцоўскае ГКС», аздараўленчага лагера Нёман», цэнтральнай раённай бальніцы, аздараўленчага лагера імя Я. М. Чайкi. Усяго за чэрвень-жнівень сфарміравана 9 атрадаў, дзе працуюць 78 навучэнцаў і маладых педагогаў.

Юнакі з сэрвіснага атрада «Ініцыятыва» на базе аб’яднання камунальных службаў выконвалі работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі да святкавання 425-годдзя з дня заснавання горада Стоўбцы. Маладыя педагогі ажыццяўляюць педагагічную дзейнасць у перыяд работы аздараўленчых лагераў. У райбальніцы навучэнцы працуюць санітаркамі, прыбіральшчыкамі тэрыторыі, медыцынскім рэгістратарам.

Сюжэты аб дзейнасці студэнцкага педагагічнага атрада «Альтаір» у аздараўленчым лагеры «Нёман » будуць транслявацца на канале «СТВ» Беларускага тэлебачання.

Яўгенiя СЛЕСАРЧЫК, загадчыца сектара выхаваўчай, спартыўна-масавай работы і аховы дзяцінства ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *