Хутка ў школу!

Адукацыя Нумары

180818c

Жнівеньскія дні, нягледзячы на спякоту, для школьнікаў, іх бацькоў з’яўляюцца міжвольным напамінкам, што лета на зыходзе, канікулы заканчваюцца і пара скіроўваць да школьных кірмашоў, што не трэба пакідаць падрыхтоўку да вучэбнага года на апошні дзень. Сям’я Астахновічаў са Стоўбцаў, напрыклад, наведала школьны кірмаш, які працуе пры магазіне «Дзіцячы свет». Выбраць неабходнае ахвотна дапамагла прадавец з багатым вопытам Алена Грыгаровіч.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ПАПРАЦАВАЛІ ДЛЯ СВАЁЙ ШКОЛЫ

Служба занятасці раёна ў супрацоўніцтве з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама арганізавала занятасць старшакласнікаў падчас летніх канікулаў.

100 вучняў маглі папрацаваць на рамонтных работах па падрыхтоўцы школ да новага навучальнага года, на доглядзе і праполцы клумбаў і школьных агародаў, доглядзе дэкаратыўных кустоў і раслін і атрымаць заработную плату. Фінансаванне матэрыялаў і аплата працы вучняў праводзілася з Фонду садзейнічання занятасці.

Школьныя брыгады працавалі ў гімназіі № 1, СШ № 3, Старасвержанскай, Навасвержанскай, Заямнаўскай, Вішнявецкай, Дзераўнянскай, Коласаўскай, Шашкоўскай сярэдніх школах, Цясноўскім і Любкаўшчынскім вучэбна-педагагічных комплексах.

 

ЖНІВЕНЬСКІЯ СЕКЦЫІ

Подых новага навучальнага года адчуваецца ў рабоце 20 жнівеньскіх секцый, якія распачалі работу ў раёне. Педагогі агульнаадукацыйных школ, дашкольных устаноў, службы сацыяльна-педагагічнай дапамогі абмяркоўваюць прафесіянальныя пытанні.

Работа секцый дазволіць вывучыць нарматыўна-прававое забеспячэнне, арганізацыйна-метадычныя асаблівасці адукацыйнага працэсу па розных прадметах. У кожнай секцыі ёсць магчымасць выступіць з матэрыяламі з вопыту работы, правесці майстар-класы, педагагічныя трэнінгі, прэзентаваць свае метадычныя распрацоўкі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *