Дажынкі

Нумары Сельская гаспадарка Ураджай

180818a

У сёлетняй уборачнай кампаніі прымалі ўдзел пятнаццаць маладзёжных экіпажаў камбайнераў. Сярод іх экіпаж ААТ «Вішнявецкі-агра» ў складзе Максіма Паплаўскага і Кацярыны Стралковіч, якія з самага пачатку жніва захапілі лідарства і не саступілі яго на працягу ўсяго часу ўборачнай. Яны намалацілі тысячу тон збожжа і выйшлі пераможцамі раённага спаборніцтва сярод маладых удзельнікаў жніва. Павіншаваў рупліўцаў з працоўнай перамогай і ўручыў падзячнае пісьмо райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і падарунак першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дзяніс Колясень. Заахвочаны экіпаж таксама і падзячным пісьмом абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні, абкама прафсаюза работнікаў АПК і прэміяй. Узнагароду дбайныя работнікі атрымалі з рук галоўнага тэхнічнага інспектара працы абкама галіновага прафсаюза Аляксандра Мотуза (на здымку справа).

 

З УДЗЯЧНАСЦЮ РУПЛІЎЦАМ ПАЛЕТКАЎ

У мінулую сераду ў ААТ «Дзераўное» ладзіліся «Дажынкі». Хлебаробы гэтага таварыства ў ліку першых у раёне завяршылі жніво. У прыгожа аформленай сталовай сабраліся людзі, якія з ранку да позняга вечара шчыравалі на палетках, каб у сціслыя тэрміны, своечасова і якасна ўбраць вырашчаны ўраджай. Праводзіцца згаданае мерапрыемства ў гаспадарцы другі год, а пачаўся адлік такой добрай традыцыі з прыходам дырэктара Юрыя Тарасевіча. У сваім выступленні Юрый Мікалаевіч падзякаваў руплівым работнікам за сумленную працу. Адзначыў, што сёлетні год выдаўся складаным і недабор збожжа адчувальны, але не трэба засмучацца, а грунтоўна рыхтаваць падмурак пад будучы ўраджай, са спадзяваннямі на лепшы вынік. Пранікнёныя словы, якія яскрава адлюстроўваюць важнасць хлебаробскай справы, сказала старшыня прафкама Галіна Карповіч: «Няма лепшай кветкі, чым жытнёвы колас, няма лепшага саду, чым жытнёвае поле, няма лепшага водару, чым пах толькі што спечанага хлеба».

Затым урачыста былі ўручаны караваі – кіраўніку гаспадаркі Юрыю Тарасевічу, аграному Леакадзіі Губар, а таксама пераможцам спаборніцтва – лепшаму экіпажу камбайнераў Аляксандрам Чарняўскаму і Каранеўскаму і вадзіцелю Казіміру Шумчыку, якія атрымалі падзячныя пісьмы і прэміі. Падзячнымі пісьмамі і прэміямі адзначаны камбайнеры Дзмітрый Мялешка, Дзмітрый Машлякевіч, Віктар Янушкевіч, Мікалай Сяліцкі і вадзіцелі, якія вызначыліся на адвозцы збожжа, – Дзмітрый Анішчык, Вацлаў Калошыч, а таксама механізатар Дзмітрый Дзям’янка. Ушанаваны і спецыялісты, якія прыклалі нямала намаганняў для таго, каб дастойна правесці і завяршыць жніво: галоўны інжынер Дзмітрый Рысявец, аграном Леакадзія Губар, загадчыца склада Наталля Бычкевіч, інжынер па ахове працы Вераніка Далідовіч. Усяго прэміі за шчыраванне атрымалі 54 чалавекі. Для ўвішных і старанных работнікаў падрыхтавалі цікавую канцэртную праграму работнікі Дзераўнянскага цэнтра культуры.

Надзея БАТАЛКА

 

ВАЖНЫ АГРАПРЫЁМ

Ураджай збожжавых пачынаецца з падрыхтоўкі глебы і з майстэрства земляробаў, якія выконваюць гэтую работу. Наперадзе сяўба азімых збожжавых, якія зоймуць ў раёне 14 219 гектараў, таму ў гаспадарках зараз вядзецца ворыва. Гэта важны агратэхнічны прыём. Неблагімі тэмпамі рыхтуецца глеба ў ААТ «Радзіма Якуба Коласа». На гэтай тэхналагічнай аперацыі задзейнічаны дзве адзінкі тэхнікі. На новым трактары «Беларус-3522» з абаротнымі плугамі ППО-9-45К шчыруе механізатар Уладзімір Калевіч. У пары з ім рупіцца на «Джон-дзіры» з плугамі «Фогельнот» Міхаіл Ванагель. Абодва працаўнікі – вопытныя аратыя, выконваюць даручаную работу якасна. Яны зааралі і плошчы, якія былі адведзены пад сяўбу азімых рапсу і свірэпіцы.

 

З ТРЭЦЯГА ЎКОСУ

Працаўнікі ААТ «Рубяжэвічы» ўжо нарыхтавалі на ўмоўную галаву жывёлы звыш 13 цэнтнераў кармавых адзінак травяных кармоў. Выкананы даведзены план па закладцы сенажу, у траншэі затрамбавана звыш 13 тысяч тон якаснага і пажыўнага корму. Насушана 562 тоны сена. У гаспадарцы працягваецца трэці ўкос траў. Закладваецца сянажная траншэя на МТК «Тонава». Косіць траву Аляксей Гусарэвіч, на кормаўборачным камбайне завіхаецца Сяргей Лабун, з граблямі рупіцца Эдуард Неўмяржыцкі. На адвозцы зялёнай масы задзейнічаны вадзіцелі Вячаслаў Гайдукевіч, Анатолій Марцінкевіч і Альбін Янкоўскі.

Як адзначае дырэктар таварыства Дзмітрый Сахарэвіч, сёлета неблагая кукуруза, запасы кармоў істотна папоўняцца і кукурузным сіласам.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *