На палях раёна

Нумары Сельская гаспадарка Ураджай

220818

На славу ўдалася сёлета кукурузана вытворчым участку агранома Аляксандра Якімава (на здымку). У вышыню яна дасягае амаль чатыры метры. Сапраўдная «каралева». Пасеялі на гэтым пяцідзесяцігектарным участку ля вёскі Цвіркі гібрыд расійскай селекцыі «родник». Папярэдне добра ўгнаілі глебу, а затым шчыра даглядалі пасевы – своечасова падкармілі і правялі хімпраполку раслін.

– Насенне гэтага гібрыда набылі ўпершыню, і, трэба сказаць, аддзячыць ён нам добрым ураджаем зялёнай масы, – гаворыць намеснік дырэктара па раслінаводстве ААТ «Агранёманскі» Іван Скварчэўскі. – Сёлета ўвогуле кукуруза ў нас вырасла добрая, было пасеяна 700 гектараў. Затрамбуем у траншэі на зімоўку жывёле патрэбную колькасць пажыўнага корму. Пэўную частку абмалоцім на зерне.

Варта адзначыць, што і ў папярэднія гады ў таварыстве пастаянна атрымлівалі высокія ўраджаі гэтай прапашной культуры.

 

ІНФАРМАЦЫЯ ПА СТАНЕ НА 20 ЖНІЎНЯ

Жніво ў гаспадарках раёна завяршылася. Намалочана 43 851 тона збожжа пры ўраджайнасці 21,4 цэнтнера з гектара.

У прызавой тройцы па ўраджайнасці ААТ «Вялікі Двор», «Жацерава» і «Вішнявецкі-агра».

Хлебаробы ААТ «Рочавічы» выканалі дзяржзаказ па продажы піваварнага ячменю, на ААТ «Крыніца» пастаўлена 219 тон.

З прысядзібных участкаў вяскоўцаў збажына ўбрана на 101 гектары, намалочана 201 тона збожжа.

Азімы рапс пасеяны на1900 гектарах, што складае 55,9 працэнта. Завяршылі сяўбу працаўнікі СФГ «Сула» і ААТ «Жацерава».

Азімая свірэпіца пасеяна на 117 гектарах, дзясятай частцы адведзеных плошчаў.

У ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» абмалочваецца гарчыца, ужо сабрана 34 тоны насення.

Лён выцераблены на ўсёй пасеянай плошчы – 354 гектарах. У ААТ «Рочавічы» намалочана 9,5 тон насення пры ўраджайнасці чатыры цэнтнеры з гектара.

Салома ўбрана з большай паловы абмалочаных плошчаў збожжавых культур.

Пад сяўбу азімых збожжавых узарана 2906 гектараў плошчаў, найбольш – у ААТ «Радзіма Якуба Коласа». Унесена ў глебу 29 261 тона арганікі, з якіх 5572 тоны – у ААТ «Рубяжэвічы». Назапашана 22 працэнты розных відаў мінеральных угнаенняў, у ААТ «Радзіма Дзяржынскага» – 61 працэнт.

Трэці ўкос траў праведзены на 1041 гектары. На ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана па 9,54 цэнтнера кармавых адзінак травяных кармоў, больш за іншых у ААТ «Шашкі» – па 14,32 цэнтнера, што на 2,73 больш, чым летась. Найбольш закладзена сенажу ў ААТ «Рубяжэвічы» – 14 211 тон.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *