Ёсць свая думка

На сувязі - рэдакцыя Нумары

image_pdfimage_print

Разнастайная па тэматыцы пошта нашых няштатных аўтараў. Членамі гуртка «Юны карэспандэнт» Дзераўнянскай СШ не засталіся незаўважанымі ні даты календара, ні навіны сваёй школы.

Яўген Навіцкі расказвае пра свята, якое адбылося ў школьнай гасцёўні з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы: «Мы сабраліся, каб успомніць гістарычны шлях нашай роднай мовы. Яна – самая звонкая, пявучая, жывая, непаўторная, ласкавая і самая дарагая для кожнага беларуса».

Мацвей Дубатоўка апавядае, што ў Дзераўнянскай школе не абышлі ўвагай і такую дату як Дзень юнага героя-антыфашыста. З нагоды яе адбылася школьная лінейка «Успомнім усіх пайменна».

Кацярына Сай дзеліцца сваімі ўражаннямі ад наведвання тэатральнага аддзялення Дзераўнянскай  дзіцячай  школы  мастацтваў і з удзячнасцю гаворыць  пра кіраўніка аддзялення А. П. Шуцько.

Наталля Далідовіч тэмай сваёй заметкі выбрала традыцыі правядзення школьных канікул, калі актывізуюць работу школьныя клубы па інтарэсах, спартыўныя секцыі, праводзяцца конкурсы і гульні.

Трэцякласнік Максім Прыгожы расказвае пра свае захапленні спортам. Іна Чарапавіцкая расказвае пра спартландыю, якая была праведзена ў школе да Міжнароднага дня барацьбы з наркотыкамі.

Лірычныя радкі ў Юліі Пугач, якая ўмее назіраць за прыродай і адкрываць цуды.

З патрыятычным настроем напісаў ліст у рэдакцыю Аляксандр Лысы: «Ёсць такі край, дзе жывуць мае родныя і лепшыя сябры. Завецца ён Беларуссю, дзе бруяць звонкія крыніцы, зелянеюць лясы, залацяцца палі збажыны». Яшчэ адна заметка гэтага аўтара ўтрымлівае разважанні аб выбары прафесіі.

Ульяна Аскальдовіч распавядае аб значнасці кнігі, якая з’яўляецца вялікім скарбам: «Я вельмі часта бываю ў нашай школьнай бібліятэцы і люблю чытаць кнігі такіх аўтараў як В. Астаф’еў,   В. Быкаў,  У.  Караткевіч, І. Шамякін».

Што ж, нам даводзіцца парадавацца шырыні інтарэсаў нашых няштатных аўтараў, іх уменню выказаць сваё меркаванне і сваю думку.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *