Акцэнты

Нумары Соцыум

ДЛЯ РАЗВІЦЦЯ ДУХОЎНАЙ СПАДЧЫНЫ БЕЛАРУСІ

Міністэрства інфармацыі паведамляе, што 2 верасня ў г. Іванава Брэсцкай вобласці будзе праходзіць Дзень беларускага пісьменства.

Асноўная ідэя мерапрыемства – захаванне і развіццё духоўнай спадчыны Беларусі, прапаганда нацыянальных культурных традыцый, дэманстрацыя пастаяннага клопату дзяржавы аб духоўна-маральным развіцці грамадства ў кантэксце падтрымкі кнігі і чытання, нацыянальнай літаратуры і кнігавыдання.

Састаўной часткай свята, акрамя праграмных мерапрыемстваў, з’яўляецца рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга», якая пройдзе па гарадах і вёсках некалькіх рэгіёнаў краіны.

Напярэдадні свята адбудзецца Міжнародны круглы стол з удзелам замежных літаратараў, фінал Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», а таксама навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная гісторыі г. Іванава і раёна.

2 верасня адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця свята, цырымонія ўручэння Нацыянальнай літаратурнай прэміі, выступленне гасцей свята.

БелТА

 

КАЛЯ ДЗВЮХ ТЫСЯЧ УДЗЕЛЬНІКАЎ ЗБЯРЭ V ФОРУМ РЭГІЁНАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

У мерапрыемствах V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі чакаецца ўдзел амаль дзвюх тысяч чалавек.

Галоўнай падзеяй форуму стане пленарнае пасяджэнне на тэму «Прыярытэтныя напрамкі развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва». Плануецца, што ў ім прымуць удзел кіраўнікі дзяржаў. Секцыі пройдуць па асноўных напрамках: аграрная палітыка, уніфікацыя і гарманізацыя заканадаўстваў, лічбавая эканоміка, маладзёжная палітыка, міжнародная дзейнасць і эканамічная бяспека. Пройдуць пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва, бізнес-сустрэчы і дзелавыя перагаворы, у якіх прымуць удзел кіраўнікі кампаній і прадпрыемстваў дзвюх краін.

Падчас форуму традыцыйна адбудзецца пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі i Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве.

Пройдуць таксама Тыдзень інтэграцыі і супрацоўніцтва, маладзёжны форум, злёт студэнцкіх атрадаў.

У дні форуму будзе працаваць выстаўка-кірмаш рамёстваў, дзе сваю прадукцыю прадставяць майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і фальклорныя аматарскія калектывы Беларусі і Расіі. На працягу ўсіх дзён работы выстаўкі-кірмашу будзе арганізавана канцэртная праграма «Садружнасць культур – садружнасць народаў» з удзелам аматарскіх калектываў Беларусі і Расіі.

V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў Магілёве 11-12 кастрычніка. Арганізатарам выступаюць Савет Рэспублікі Беларусі і Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі пры садзейнічанні Магілёўскага аблвыканкама.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *