Не рызыкуйце сваім жыццём

Кантроль, бяспека Нумары

У наш час высокіх тэхналогій чалавеку з яго патрабаваннямі і тэхнічным развіццём немагчыма абысціся без электрычнай энергіі. Электрычная энергія выкарыстоўваецца як на вытворчасці, так і ў быце. Аднак неабходна пастаянна памятаць, што няправільнае карыстанне электрабытавымі прыборамі і непрытрымліванне правілаў тэхнікі бяспекі можа прывесці да цяжкіх наступстваў.

Васьмікласнік з в. Бычыха Віцебскай вобласці з мэтай прадэманстраваць знаёмым сваё ўменне рабіць сальта і розныя скачкі, залез на анкерную апору і наблізіўся на недапушчальную адлегласць да правадоў паветраных ліній – 10кВ, у выніку ўзнікла электрычная дуга і хлопец атрымаў апёкі цела. Смяротна траўміраваны электратокам пенсіянер з в. Рудня Гарбавіцкая Калінкавіцкага раёна, які ўхіляў наспраўнасць вадзяной помпы, не адключыўшы пры гэтым аўтаматычны выключальнік. У Чачэрску Гомельскай вобласці, у кватэры шматпавярховага жылога дома, ля пральнай машыны, якая была ўключана ў двухправадную сетку, без прыкмет жыцця знойдзена гаспадыня. У сваёй кватэры загінуў жыхар г. Жабінка Брэсцкай вобласці, які з дапамогай будаўнічага стэплера спрабаваў замацаваць на драўлянай падлозе падаўжальнік для падключэння тэлевізара, што быў падключаны да электрычнай сеткі.

Паважаныя грамадзяне! Старайцеся не прымяняць для падключэння электраабсталявання (пральныя машыны, электранагравальнікі, мікрахвалевыя печы і інш.) падаўжальнікі і «трайнікі». Гэтыя дадатковыя элементы могуць выклікаць пашкоджанне электраабсталявання, быць прычынай пажару, загаранняў электраправодкі і электратраўматызму.

Карыстайцеся асвятляльнымі прыборамі толькі завадскога вырабу. Рэгулярна аглядайце сілкуючы провад на парушэнне ізаляцыі.

Вадзім ХАЛОПІЦА, інспектар Стаўбцоўскага МРА «Энерганагляд»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *