Наводзіць парадак на зямлі

Год малой родины Добраўпарадкаванне Нумары

Згодна з рашэннем райвыканкама, на Стаўбцоўшчыне праводзіцца Тыдзень па навядзенні парадку на зямлі.

Кіраўнікі ўстаноў, прадпрыемстваў, арганізацый раёна, суб’екты гаспадарання ўсіх формаў уласнасці, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў арганізуюць работу па добраўпарадкаванні, забеспячэнні належнага санітарнага стану. Асаблівая ўвага ўдзяляецца (і яе належыць удзяляць далей) навядзенню парадку на падведамасных і замацаваных тэрыторыях, землях агульнага карыстання ў населеных пунктах – на вуліцах, у парках, на могільніках, ля помнікаў і абеліскаў. А таксама ў садовых таварыствах і на прылеглых да іх землях. Неабходна прывесці ў належны стан будынкі, захоўваць устаноўленыя заканадаўствам нарматывы іх эксплуатацыі, у тым ліку арганізацыі санітарна-бытавых умоў.

Такую работу належыць праводзіць пастаянна ў нашым горадзе, аграгарадках, вёсках, на вытворчых аб’ектах, тэрыторыях, у кожным двары. У Год малой радзімы Стаўбцоўшчына павінна стаць прыгажэйшай. Канкрэтныя задачы па навядзенні парадку паставіў старшыня раённага выканаўчага камітэта Ю. М. Горлаў на раённай нарадзе з пашыраным саставам удзельнікаў. Падчас выступленняў першага намесніка старшыні райвыканкама Д. С. Колясеня, старшыні раённага Савета дэпутатаў С. Я. Шэсцеля, намеснікаў старшыні райвыканкама Ж. М. Лысай і А. М. Цывакі былі акрэслены праблемныя пытанні ў гэтым плане. Канкрэтныя факты безгаспадарчасці назвала загадчыца аддзела РЦГіЭ А. В. Лойка. Вопытам работы па навядзенні парадку на тэрыторыях падзяліліся старшыня Шашкоўскага сельвыканкама С. Р. Якаўлева, дырэктар Стаўбцоўскага мясакансервавага камбіната Р. Б. Бурдукевіч.

Добраўпарадкаванне – справа кожнага дня, якая тычыцца кожнага члена калектыву, кожнага чалавека.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *