На службе ўраджаю

Жатва - 2018 Нумары Сельская гаспадарка Ураджай

НОВЫМ АГРЭГАТАМ

Па ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых культур ААТ «Жацерава» сёлета на другой пазіцыі. Цяпер хлебаробы закладваюць падмурак будучаму ўраджаю, рыхтуюцца да сяўбы азімых, якія зоймуць 630 гектараў. Запрасавана і практычна звезена з палеткаў салома, парупіўся на прасаванні Пётр Краўчанка. На ворыве глебы шчыруе Максім Леўкавец. У гаспадарцы ў аптымальныя тэрміны пасеялі азімыя рапс і свірэпіцу. Прыклаў намаганні Сяргей Бандаровіч, які шчыруе з новым, набытым напярэдадні пасяўной, камбінаваным пасяўным агрэгатам «Амазонэ». Сяргей Іванавіч будзе сеяць і азімыя збожжавыя. Дарэчы, жацераўцы дапамаглі пасеяць азімы рапс працаўнікам ПДСУП «Профі-Аграцэнтр», на палетках калег шчыраваў Рэнат Шагіеў.

 

ПАД АЗІМУЮ СЯЎБУ

У гаспадарках раёна пад сяўбу азімых збожжавых культур паступова назапашваюцца мінеральныя ўгнаенні. Найбольш розных відаў NPK маюць хлебаробы ААТ «Жацерава» – 72,4 працэнта да патрэбнасці. Жацераўцы поўнасцю забяспечаны калійнымі ўгнаеннямі, высокі паказчык у ААТ «Радзіма Дзяржынскага». У ААТ «Радзіма Якуба Коласа» азотных тукаў набыта больш як у паўтара раза да неабходнай колькасці, нямала назапашана іх і ў «Каганцы». Усяго па раёне ў наяўнасці азотна-фосфарна-калійных угнаенняў 26,2 працэнта да патрэбнасці, у мінулым годзе на гэты час было 39,5 працэнта. Пакуль што менш за іншых маюць мінеральных тукаў ААТ «Шашкі» і СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс».

 

УБІРАЮЦЬ ЦЫБУЛЮ

На цыбулевых палетках ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» гэтымі днямі ажыўлена, шчыруе з капацелем механізатар Аляксандр Храмянкоў. Гэтая агароднінная культура займае тут 45 гектараў. Высявалі два сарты жоўтай цыбулі – «стурон» і «штутгартар рызен», а таксама чырвоны – «рэд барон». Непасрэдна на полі цыбуля сартуецца, затарваецца ў сеткі і адвозіцца на склад. На гэтай рабоце заняты працаўнікі брыгады, а таксама памагатыя з горада.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *