Акцыі

Акцыі Нумары

З ДОБРЫМ СЭРЦАМ

Чарговы раз напярэдадні новага навучальнага года раённы камітэт БРСМ стаў пунктам збору канцылярскіх тавараў, спартыўнага інвентару і іншых школьных рэчаў.

Па добрай традыцыі раённы камітэт БРСМ выступіў удзельнікам дабрачыннай рэспубліканскай акцыі «У школу – з «Добрым сэрцам». Жадаючыя прыходзяць сюды, каб падзяліцца цяплом сваіх сэрцаў. Да ўдзелу ў акцыі запрашаюцца ўсе неабыякавыя людзі, а таксама калектывы прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

– Ахвяраваныя рэчы, цацкі ў далейшым будуць перададзены дзецям, якія маюць патрэбу: са шматдзетных сем’яў і сем’яў, якія пераехалі з зоны баявых дзеянняў ва Украіне, тым, хто будзе знаходзіцца ў дзіцячым прытулку, – зазначае першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.

 

У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ – ДЗЕЦІ

На змену пажарна-прафілактычнай акцыі «Канікулы без дыму і агню» прыйшла новая – «У цэнтры ўвагі – дзеці!». Гэтая акцыя пад эгідай выратавальнікаў прыўрочана да пачатку новага навучальнага года і прызвана прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў па прычыне пакідання іх без нагляду.

На працягу месяца (з 20 жніўня па 21 верасня) выратавальнікі раёна пабываюць на многіх аб’ектах. Сярод іх – магазіны, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі тавараў для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту, і, безумоўна, школы, дзе прадугледжаны сустрэчы з вучнямі і педагогамі, дзіцячыя сады.

З удзельнікамі акцыі праводзяцца прафілактычныя гутаркі аб правілах бяспечных паводзін, ладзяцца гульні, падчас якіх дзецям нагадваюць дзеянні ў выпадку той ці іншай надзвычайнай сітуацыі. Для іх – і памятныя «падарункі бяспекі».

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *