Пробны перапіс насельніцтва

Нумары Соцыум

Пробны перапіс у Маладзечанскім раёне значна дапамог у падрыхтоўцы да перапісу насельніцтва Беларусі ў 2019 годзе, у тым ліку метадалагічных і тэхнічных навацый. Аб гэтым паведаміла журналістам старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева.

«Вынікі праведзенага пробнага перапісу насельніцтва ў Маладзечанскім раёне ў 2017 годзе нас поўнасцю задаволілі: у плане адпрацоўкі пытанняў, усяго метадалагічнага матэрыялу, ацэнкі нагрузкі на перапісны персанал. Мы атрымалі разуменне пытанняў, якія будуць у апытальніку асноўнага перапісу. Усяго іх 49. Скарэкціравалі незразумелыя пытанні, каб палегчыць разуменне рэспандэнтамі, і адпрацавалі прататып праграмнага прадукту і выкарыстанне планшэтаў», – сказала Іна Мядзведзева.

Пры фарміраванні пытанняў улічваліся рэкамендацыі Канферэнцыі еўрапейскіх статыстыкаў і XIX Міжнароднай канферэнцыі статыстыкаў працы і розных інтэграцыйных структур.

Пытанні тычацца асноўных дэмаграфічных характарыстык, міграцыйнай актыўнасці, нацыянальна-этнічных характарыстык, адукацыі, крыніц сродкаў для жыцця, якія ёсць у 2019 годзе, занятасці (для асоб ва ўзросце 15-74 гады), колькасці дзяцей, жыллёвых умоў, сельскагаспадарчай дзейнасці і інш.

«Блок міграцыйных пытанняў пашыраны, таму што тэма міграцыі сёння актуальная. Мы будзем цікавіцца, хочуць ці не нашы грамадзяне пакінуць рэспубліку; калі яны працуюць не па месцы пражывання, чаму так адбываецца, – расказала Іна Мядзведзева. – Навацыі ў апытальніку тычацца дадатковай адукацыі, тэмы навучання праз усё жыццё. Вядома, з лікам дэмаграфічнай сітуацыі будзем пытацца ў жанчын пра іх жаданне мець дзяцей».

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *