І гарчыца, і проса

Жатва - 2018 Нумары Сельская гаспадарка Ураджай

ПРЫБЫТКОВАЯ ГАРЧЫЦА

У ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» не першы год займаюцца вырошчваннем гарчыцы белай. У гэтым годзе пасеялі 70 гектараў сорту «елена» і атрымалі неблагую ўраджайнасць. Гэтая тэхнічная культура абмалочана на ўсёй плошчы, сабрана 63 тоны насення. На ўборцы парупіўся камбайнер Расціслаў Васілевіч. Прадпрыемства рэалізуе насенне на ААТ «МінскСортНасеннеАгародніна» і «МагілёўСортНасеннеАгародніна». Гарчыца – культура прыбытковая, кошт адной тоны насення ў два разы даражэйшы за масланасенне рапсу. Да таго ж, яна з’яўляецца добрым сідэратам, абагачае глебу рознымі мікраэлементамі.

 

КАШТОЎНЫ ПРАДУКТ

Проса на зерне высявалі сёлета ў ААТ «Вішнявецкі-агра» і Агранёманскі».

Вішняўчане ўжо ўбралі гэтую крупяную культуру, намалочана 33 тоны насення. Ураджайнасць склала 36,7 цэнтнера з гектара. Варта адзначыць, што проса – культура засухаўстойлівая і аддзячвае стабільнымі ўраджаямі пры любым надвор’і. Яго зерне – каштоўны харчовы і кармавы прадукт, утрымлівае многа бялку і караціну, а таксама карысных для здароўя вітамінаў. На прасяных палетках шчыравалі маладзёжны экіпаж у складзе Паўла Пранукевіча і Мікіты Якжыка, а таксама Уладзімір Новік і Віктар Фурсевіч.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *