Аказалі дапамогу

Нумары Соцыум

Як і ў мінулыя гады, у рамках рэспубліканскай акцыі «Прафсаюзы – дзецям» прафсаюзныя камітэты сельскагаспадарчых арганізацый раёна аказалі шматдзетным, малазабяспечаным, няпоўным, апякунскім сем’ям і сем’ям, у якіх жывуць дзеці-інваліды, матэрыяльную дапамогу для падрыхтоўкі хлопчыкаў і дзяўчынак да новага навучальнага года. Грашовую дапамогу атрымалі 440 сем’яў, у якіх выхоўваецца 651 дзіця, у тым ліку 300 дзяцей – у шматдзетных, на агульную суму звыш 13 700 рублёў. Абкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу выдзеліў грашовыя сродкі – 400 рублёў – шасці сем’ям, якія маюць ад пяці да сямі дзяцей. З фонду райкама прафсаюза аграпрамысловага комплексу выплачана 540 рублёў дзесяці шматдзетным сем’ям.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *