Сесія райсавета

Афіцыйна Навіна дня Нумары Раённыя навіны

Адбылася VII сесія Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. На разгляд дэпутатаў было вынесена пытанне аб рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання па выкананні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лютага 2012 г. № 100 «Аб мерах па ўдасканаленні ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых і старых дамоў у сельскай мясцовасці». Заслухаўшы і абмеркаваўшы інфармацыю начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва ЖКГ Стаўбцоўскага райвыканкама Я. І. Кандратовіча, Стаўбцоўскі раённы Савет дэпутатаў вырашыў адзначыць станоўчую работу старшынь Старасвержанскага сельвыканкама М. А. Таяноўскай і Літвенскага сельвыканкама Т. Я. Галавача па скарачэнні колькасці пустуючых і старых дамоў з гаспадарчымі і іншымі пабудовамі ў сельскай мясцовасці. Была адзначана недастатковая работа міжведамаснай камісіі ў правядзенні кантролю за падрыхтоўкай дакументацыі сельвыканкамамі, а таксама парушэнні парадку алгарытма дзеянняў па рэалізацыі Указа Прэзідэнта № 100. Да 1 красавіка 2019 года неабходна правесці фарміраванне рэестраў пустуючых дамоў, якія ёсць на тэрыторыі раёна, і размясціць іх на афіцыйным сайце ў сетцы інтэрнэт. На сесіі дэпутаты разгледзелі пытанні аб прадастаўленні паверхневых водных аб’ектаў, размешчаных каля в. Ператокі і аг. Заямнае, у арэнду для рыбагадоўлі з рэкрэацыйнымі мэтамі і некаторыя пытанні адмінстрацыйна-тэрытарыяльнага будаўніцтва Стаўбцоўскага раёна. Па ўсіх пытаннях дэпутаты прынялі станоўчыя рашэнні. У рабоце сесіі прыняў удзел старшыня райвыканкама Д. С. Колясень.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *