Белакрылыя надзеі

Год малой родины Крочым па раёне Мае родныя Стоўбцы Нумары Стаўбцоўшчына - родны край

101_4108
IMG_1690
Аб тым, што пачынае свой разбег восень, напамінаюць не толькі лісткі календара, але і прыкметна скарочаны светлавы дзень, прахалодныя ночы і ранішнія туманы, а яшчэ – птушкі, якія пазбіваліся ў шумлівыя чароды, рыхтуючыся да адлёту ў далёкія цёплыя краіны.
Неяк адразу апусцелі і буслянкі. Цяпер нязвыкла азіраць лугавіну без белых птахаў, якія зусім нядаўна хадзілі на прасторы, ажыўляючы ландшафт. Відаць, і буслам не зусім хочацца пакідаць радзіму, ляцець на далёкі Афрыканскі кантынент. Адзін з белакрылых птахаў праз тры вечары прылятаў начаваць на дах суседскай хаціны, даючы прыемную нагоду для добрай усмешкі – няйначай прыкідвае, куды з далёкага краю прынесці немаўля.
4 верасня, паводле народнага календара, – дзень Баўтрамея, ахоўніка асенніх гаспадарчых спраў. У гэты дзень казалі, не без падстаў-надзей, што менавіта Баўтрамей адапраўляе восенню буслоў па дзяцей. Мо, і праўда. Застанецца зусім нямнога – дачакацца вясны.
Васіль ЗЯНЬКО



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *