В городском озере рыбак словил болотную черепаху

Важное

IMG_2792Мясцоваму рыбаку Юрыю Лукашэвічу (на здымку) усміхнулася незвычайная ўдача – ён вылавіў на вуду… чарапаху. І падобны ўлоў – зусім не адзінкавы ў яго за гэтае лета. Юрый Іванавіч сцвярджае, што на яго кручок чарапахі траплялі тройчы. Свае рыбацкія трафеі ён палічыў патрэбным выпусціць назад, у гарадское возера. Усе жывёліны былі розныя па памерах, таму, трэба меркаваць, што іх у гарадскім возеры многа, і ўвогуле яны яго аблюбавалі.
– Балотная чарапаха водзіццца, як правіла, на Палессі, у балотах, – адзначае паляўніцтвазнавец Іосіф Грыгарцэвіч і выказвае сваё меркаванне: – Жывёліны маглі трапіць да нас воднымі шляхамі. Яны, да таго ж, і па сушы цудоўна пераадольваюць адлегласць.
Гэтая жывёліна атрада паўзуноў харчуецца зялёнай расліннасцю, якую знаходзіць у вадзе. У нашым незвычайным выпадку яна заглынула ячную крупіну і чарвяка, якія навесіў на свой кручок заўзяты рыбак.

IMG_2794Чарапаха найперш уражвае багаццем колераў і сонечных адценняў – аранжавых, карычневых… Пад позіркам цікаўных вачэй яе хвост і галава хаваюцца ўнутр, у касцявы панцыр. Тое ж пераўтварэнне адбываецца і з кароткімі лапамі. А калі сваё «шасі» чарапаха выпусціла, то пачала рухацца павольна, самавіта.
Гарадское возера, як дадае Іосіф Грыгарцэвіч, не адзінкавы на Стаўбцоўшчыне вадаём, дзе заўважана балотная чарапаха. Рыбакі назіраюць за ёю на працягу апошніх гадоў на возеры ў Налібаках. Чарапаха ўсплывае на гладзь імкліва і нечакана, і сваёй доўгай шыяй даследуе мясцовасць вакол касцёла на ўсе 360 градусаў. За гэтыя асаблівасці да чарапахі прычапіліся спецыфічныя параўнанні з падводнай лодкай і перыскопам…
Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *