Аўтапарк – для чэмпіянату

Нумары Паездкі, экскурсіі

image_pdfimage_print

У аўтапарк № 17 паступіла заяўка на абслугоўванне турыстаў падчас чэмпіянату свету па хакеі. Як вядома, ён пройдзе ў маі ў сталіцы Беларусі – горадзе Мінску.

Заяўка зроблена на камфартабельны аўтобус «МАЗ-152» (ён адметны і ў нашым горадзе – чырвонага колеру) і яго вадзіцельскі экіпаж, які раней добра зарэкамендаваў сябе ў розных адказных паездках і мерапрыемствах рэспубліканскага і іншага маштабаў. Як адзначыла вядучы спецыяліст службы аддзела перавозак аўтапарка № 17 Леаніда Высоцкая, заказны аўтобус будзе задзейнічаны на падвозе расійскіх турыстаў да месцаў спартыўных спаборніцтваў, а таксама ў арганізацыі экскурсій для іх.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *