З канцэртам – на фермы

Навіны Стаўбцоўшчыны Нумары

image_pdfimage_print

Напярэдадні свята 8 Сакавіка ў ААТ «Дзераўное» па традыцыі віншавалі жанчын-працаўніц. Да жывёлаводаў, разам з намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце Марынай Шыманец і старшынёй прафсаюзнага камітэта Галінай Карповіч, выехалі з новай цікавай канцэртнай праграмай і работнікі Дзераўнянскага Цэнтра культуры. У вытворчых падраздзяленнях «Барок», «Заброддзе», «Ніўнае» і «Комплекс»  накрылі салодкія сталы. На набыццё тортаў і сокаў грошы выдзеліў прафсаюзны камітэт таварыства. Жанчыны цёпла прымалі артыстаў: квартэт у складзе трох Галін – Янкоўскай,   Каразей,  Бербаш і Нэлі Мельнік. Жанчыны пелі ў музычным суправаджэнні Дзмітрыя Дошчачкі. Бавіў жывёлаводаў жартаўлівымі гумарэскамі і  спяваў Аляксандр Ліпніцкі. Акрамя гэтага кожная працаўніца да свята атрымала ад кіраўніцтва гаспадаркі  і прадуктовы набор.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *