Председатель райисполкома провел выездной приём граждан

Афіцыйна Главное

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Колясень правёў выязны прыём грамадзян у Заямнаўскім сельвыканкаме. Праблемы, з якімі звярнуліся да Дзяніса Сяргеевіча, былі самымі рознымі: ад індывідуальных да агульных, якія закранаюць вялікую колькасць людзей. Таму на прыём да старшыні райвыканкама па некаторых пытаннях людзі прыйшлі калектыўна: па пяць-шэсць чалавек.

Алена Комар разам са сваімі аднавяскоўцамі (в. Задвор’е) звярнуліся да старшыні райвыканкама з пытаннем наконт падводу водаправода ў в. Задвор’е. Яны расказалі, што фінансавыя сродкі для будаўніцтва водаправода ў іх кааператыве ўжо ёсць, і прасілі аказаць ім дапамогу, нават назначыць спецыяліста, які б мог дапамагчы зрабіць закупкі, г. зн. набыць неабходнае для пракладкі водаправода.

Дзяніс Сяргеевіч уважліва выслухаў заяўнікаў, пытанне было вырашана практычна адразу: дапамагаць членам кааператыва в. Заямнае будзе Стаўбцоўскае АКС.

Ганна Новік з в. Баханы і яе аднавяскоўцы звярнуліся да кіраўніка раёна па пытанні добраўпарадкавання вуліц Палявой і Партызанскай. Яны расказалі, што на вуліцах утвораны вялікія каляіны, машынам і людзям ні праехаць, ні прайсці. Што рабіць, калі нават машына хуткай дапамогі не можа дабрацца да месца прызначэння?

Дзяніс Колясень, выслухаўшы заяўнікаў, даў даручэнне дырэктару філіяла ДРБУ № 135 па праектаванні, рамонце і будаўніцтве дарог «Мінскаблдарбуд» Вадзіму Савіцкаму прагрэйдзіраваць вуліцы, навесці парадак, каб людзям можна было выехаць.

Івана Осіпіка са Стоўбцаў як старшыню садовага таварыства хвалявала пытанне добраўпарадкавання пад’язных шляхоў да таварыстваў «Улыбка-1», «Крынічнае-94», «Лясное-88». Дзяніс Сяргеевіч даручыў камісійна выехаць на месца, выпрацаваць алгарытм дзеянняў і прыняць рашэнне па гэтай лясной дарозе і, безумоўна, вызначыцца з яе балансаўтрымальнікам.

Пытанне наконт продажу зямельных участкаў у садовых таварыствах перададзена на разгляд у аддзел землеўпарадкавання райвыканкама.

Таіса Луцік з в. Сцяцкі звярнулася з просьбай аказаць садзейнічанне ў спілоўванні аварыйных  дрэў на могілках у аг. Заямнае.

«Спецыялісты з АКС вызначацца з аварыйнасцю дрэў, і ваша праблема будзе вырашана», – запэўніў Дзяніс Колясень

А вось Раіса Клімовіч са Сцяцкоў звярнулася да старшыні райвыканкама з пытаннямі і калектыўнага, і асабістага характару. Яе і аднавяскоўцаў непакоіць, што ў вёсцы не працуе ФАП, дарога да могілак не добраўпарадкавана,  жанчыну – як спіліць дрэва каля сваёй хаты. І напрыканцы падзякавала кіраўніцтву раёна за веласіпедную дарожку, што вядзе да Стоўбцаў.

На ўсе пытанні, якія хвалявалі жанчыну, былі дадзены канкрэтныя адказы, тлумачэнні і даручэнні.

Падводзячы вынікі прыёму грамадзян, старшыня Стаўбцоўскага райвыканкама Дзяніс Колясень сказаў:

– Свой першы выязны прыём я правёў у прыгарадным сельвыканкаме, на тэрыторыі якога пражывае вялікая колькасць грамадзян. Такія сустрэчы з людзьмі заўсёды даюць магчымасць адчуць, як ідуць справы ў рэгіёне, як на месцы вырашаюцца просьбы, праблемы грамадзян. А людзі прыходзяць з рознымі пытаннямі. Увогуле, кожны чалавек ідзе са сваёй праблемай, шчыра аб гэтым гаворыць, спадзяецца, што ён будзе пачуты, што будзе аказана дапамога і праблема вырашыцца.

Пытанні, якія падымаліся сёння, павінны быць вырашаны на мясцовым узроўні. Праблемы неабходна разглядаць аператыўна, у першую чаргу тыя, якія тычацца навядзення парадку на зямлі, аб чым гаворым у Год малой радзімы асабліва. Прыемна адзначыць, што на прыём прыйшлі людзі неабыякавыя: чырвонай ніткай праходзіў клопат аб сваёй малой радзіме, жаданне зрабіць яе лепшай, чысцейшай, камфортнай. Безумоўна, нейкія пытанні адразу вырашыць немагчыма з-за розных абставін, але і адкладваць у «доўгую скрыню» нельга. Задача райвыканкама і мая асабістая – каб спадзяванні людзей апраўдаліся, прыкладваць максімум намаганняў, каб вырашыць праблемы жыхароў Стаўбцоўшчыны.

На прыёме працавала

Нэлі АСТРЭЙКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *