Віцебскаму авангарду 100 гадоў. Пад такой назвай у файе Стаўбцоўскага цэнтра культуры днямі адкрылася гістарычна – мастацкая экспазіцыя,якая дапамагае мясцовым гледачам зрабіць экскурс у далёкую даўніну ,калі тварылі на ўвесь сусвет вядомыя мастакі так званай віцебскай школы як Шагал, Пэн ,Малевіч , першапраходцы сучаснага авангарду, якія смелым незвычайным почыркам прабівалі шлях да погляду і успрыняцця навізны гледачоў. Гэтую творчую стэндавую экспазіцыю прадаставіў стаўбчанам студэнт 4-га курса аддзялення архітэктуры БНТУ Аляксей Зянько.