Сделаем город чище вместе!

Важное Год малой родины

2018 год абвешчаны Годам малой радзімы. Яна ёсць у кожнага з нас – гэта горад, вуліца ў ім, вёска, падворак або невялікі прысядзібны ўчастак, дзе мы нарадзіліся і працягваем жыць і працаваць.

Распараджэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 18.09.2018 з 1-га па 31-га кастрычніка аб’яўлены месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый.
Давайце яшчэ раз узгадаем не толькі пра чысціню думак, душы і сэрца, але і паклапоцімся пра чысціню ў нашым доме і на тэрыторыях вакол нас. Для гэтага:
– ачысцім прылеглую тэрыторыю, уключаючы зялёную зону і пешаходную дарожку, ад дробнага бытавога смецця, вулічнага змёту, апалага лісця, сухіх галін і т. п.;
– навядзём парадак на прысядзібнай тэрыторыі, упарадкуем захоўванне матэрыялаў, якія не выкарыстоўваюцца;
– падрамантуем і пафарбуем плот;
– не будзем абыякавымі, дапаможам навесці парадак тым, хто пражывае з намі па суседству, пажылым і адзінокім людзям;
– не забудзем пра чысціню на ўчастках, якія выдзелены для будаўніцтва, прывядзём у парадак домаўладанні, якія дасталіся ў спадчыну.
Пераканаўча просім не ажыццяўляць вынас (складзіраванне) на прылеглую да домаўладання тэрыторыю ападу яблыкаў і іншай садавіны, агародніны, зрэзаных кветак (усё можна кампасціраваць на сваім участку і ў далейшым выкарыстоўваць у якасці арганічнага ўгнаення), ссечаных галін – гэта не адносіцца да цвёрдых камунальных адходаў.
Па пытанні вывазу габарытнага смецця, будаўнічых і іншых адходаў звяртайцеся ва УП «Стаўбцоўскае АКС» (тэл. для даведак 7-82-62).
Паважайце працу людзей, якія забяспечваюць у нашым горадзе і раёне чысціню!
Давайце прадэманструем, што мы – сапраўдныя і руплівыя гаспадары на сваёй зямлі!
ДУ «Стаўбцоўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *