Очередное поражение команды «Нёман-Агро»

Важное Спорт

Чарговае выступленне каманды «Нёман-Агра», і зноў – засмучэнне яе прыхільнікаў. Паражэнне, на жаль, з традыцыйна разгромным лікам.
З самага пачатку матча на стадыёне «Юнацтва» госці, футбалісты «Вікторыі» з Мар’інай Горкі, дзейнічалі па-гаспадарску, павялі рашучы наступ. Нашы адбіваліся бязладна, і да сігнала на перапынак на табло значыўся аглушальны лік – 5:0. Напрыканцы другога тайма сапернікі правялі яшчэ адзін гол. Канчатковы вынік – 6:0 на карысць «Вікторыі».
Наша дружына апусцілася на трынаццатае месца. А цяпер едзе ў знакамітыя сваёй сельскагаспадарчай акадэміяй Горкі. ФК «Горкі» займае перадапошнюю, чатырнаццатую пазіцыю, і пройгрыш выкліча для нашых пагрозлівую сітуацыю. Два апошнія па выніках сезона клубы, згодна з рэгламентам спаборніцтваў, пакінуць другую лігу, а значыць, наогул выйдуць з рэспубліканскага першынства.
Вядома, не пажадаем «Нёману-Агра» такой перспектывы. Відавочна, што каманда не правяла паўнацэннай перадсезоннай падрыхтоўкі. Маладыя ігракі пакуль не здольныя вытрымліваць тэмп гульняў. Аднак жа можна праявіць характар, волю і нарэшце дабіцца пераможнага выніку. На сваім полі наш калектыў будзе яшчэ прымаць сталічны «Энергетык-БГАТУ», ФК «Ашмяны» і «Клецк». Выязныя матчы, як ужо сказана, – у Горках, Івацэвічах і Смалявічах. Ніводны з гэтых калектываў сёлета на прызавыя месцы не прэтэндуе.

Ф. ФЯДОТАЎ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *