Столбцовский район готовится к зиме

Афіцыйна Важное

На чарговым пасяджэнні райвыканкама разгледжана пытанне аб падрыхтоўцы народнагаспадарчага комплексу раёна да ацяпляльнага сезона 2018-2019 гадоў.
Як паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Цывака, падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона 2018-2019 гадоў характарызуецца здавальняюча. Рэалізаваны асноўныя мерапрыемствы, якія дазваляюць забяспечыць ўстойлівае цяпло, электра- і водазабеспячэнне жыллёвага фонду, аб’ектаў вытворчага, сацыяльнага і культурнага прызначэння.
Пашпарты гатоўнасці
Усяго ў раёне на 27 верасня 2018 г. з 95 ведамасных цеплакрыніц зарэгістравана 95 пашпартў гатоўнасці (100%), з 148 спажыўцоў цеплавой энергіі зарэгістравана 147 пашпартоў гатоўнасці (99,3%).
На балансе УП «Стаўбцоўскае АКС» існуе 42 цеплакрыніцы, атрыманы пашпарты гатоўнасці ва ўсіх (100%). З парушэннем тэрмінаў, устаноўленых графікам, атрыманы пашпарт гатоўнасці спажыўцоў на жылыя дамы ЖБК: «Вікторыя», «Надзея», «Крыніца».
Цеплавая гаспадарка
УП «Стаўбцоўскае АКС»
Для падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду УП «Стаўбцоўскае АКС» мерапрыемствы выкананны ў поўным аб’ёме: праверана 97,44 км цеплавых сетак, зроблены прафілактычны рамонт абсталявання 50 кацельняў, прафілактычны рамонт трох ЦТП. Разам з тым, на 27.09.2018 не выкананы даведзены паказчык па замене двух неэканомных катлоў у ДУА «Цясноўскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Ф. Э. Дзяржынскага». Атрыманы 91 акт гатоўнасці на дамы, якія знаходзяцца на абслугоўванні УП «Стаўбцоўскае АКС» (100% да плана). Не ў поўным аб’ёме выконваецца план па нарыхтоўцы запасаў паліва.
Жыллёвы фонд
Для захоўвання цяпла ў жылых дамах і прыдання ім эстэтычнага выгляду за даны перыяд выкананы бягучы рамонт жылфонду. За 8 месяцаў 2018 года выканана работ па бягучым рамонце на суму 109,674 тысячы рублёў.
Па капітальным рамонце асвоены грашовыя сродкі: вул. Танкістаў, д. 30 – 137 тыс. руб.; вул. Энгельса, д. 2 – 177 тыс. руб. Заменены два ліфты, праведзены рамонт цеплавой ізаляцыі ў дамах (12 куб. м), пастаўлены прыборы ўліку гарачага водазабеспячэння ў шасці дамах, абсталяванне ўліку цеплавой энергіі – у трох дамах. Праведзены рамонт інжынерных сетак ацяплення дамоў (90 адзінак), у тым ліку рамонт цеплавых пунктаў (36 адзінак). Аднак, не ўстаноўлены 7 устройстваў кантролю герметычнай запорнай арматуры ў кацельнях аг. Стары Свержань, в. Новы Свержань, аг. Рочавічы, ДУА «Аздараўленчы лагер «Нёман», УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ», ДУА «ВПК Залужскі дзіцячы сад – сярэдняя школа».
Усімі ўстановамі і прадпрыемствамі раёна робіцца шмат, каб сустрэць зіму падрыхтаванымі. Але, напрыклад, яшчэ не ўведзена ў эксплуатацыю цеплакрыніца ў будынку па вул. Сацыялістычнай, 40. На даны момант праектна-каштарысная дакументацыя знаходзіцца на экспертызе. У ЦРБ не праведзена замена двух ліфтоў з сышоўшым тэрмінам эксплуатацыі. Праектна-каштарысная дакументацыя ўжо выраблена.
Ах, дарогі
Нізкімі тэмпамі выконваюцца рамонтныя і прафілактычныя работы снегаўборачнай тэхнікі і абсталявання, ствараюцца запасы пясчана-саляной сумесі і процігалалёдных рэагентаў. У філіяле «ДРБУ № 135» з 29 адзінак тэхнікі падрыхтавана 19 (65,5%), солі няма зусім, пяску – 10%. Філіял «ДЭУ № 62» з 32 адзінак тэхнікі падрыхтаваў 23 адзінкі (70%), запас пясчана-саляной сумесі складае 73%, солі – 86%.
Не выкананы мерапрыемствы да ацяпляльнага сезона 2018-2019 гадоў па абсталяванні ацяпляльнымі прыборамі механічных майстэрань у ААТ «Шашкі», «Радзіма Якуба Коласа», «Агранёманскі», ПДСУП «Профі-Аграцэнтр». А зіма не за гарамі.
Падрыхтавала Н. ЛЕАНІДАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *