В родильном отделении поздравили женщин, родивших в праздник

Главное Медыцына

Нязменнай традыцыяй рэспубліканскага Тыдня маці ў нашым раёне з’яўляецца віншаванне жанчын у радзільным аддзяленні, якія нарадзілі ў гэтыя святочныя дні.
Арганізатары гэтага мерапрыемства – Стаўбцоўскі райвыканкам, аддзел ЗАГС, раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Белая Русь» – падрыхтавалі пяць падарункаў і букетаў. Аднак адзін яшчэ прыйшлося дакупіць.
Выконваючая абавязкі загадчыцы радзільнага аддзялення Вераніка Вярэмская «адпрасілася» ў арганізатараў урачыстасці, спаслаўшыся, што ў радзільную залу паступіла жанчына, і яна абавязана прымаць роды.
Пакуль ішло віншаванне шчаслівых матуль, медыцынская сястра для нованароджаных Аксана Валадзько аб’явіла прыемную навіну: толькі што нарадзілася дзяўчынка. Гэта трэцяе дзіця, і трэцяя дзяўчынка ў Юліі Верынай са Слабады.
Самыя добрыя словы з пажаданнямі выхаваць сваіх дзяцей дастойнымі грамадзянямі нашай краіны, захаваць шчасце і радасць у сем’ях, здароўя матулям і дзецям выказала падчас уручэння падарункаў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Святлана Жыбуль. Начальнік аддзела ЗАГС Стаўбцоўскага райвыканкама Надзея Картузава ўручыла пасведчанні аб нараджэнні тым матулям, хто ўжо даў імя нованароджанаму.
У сям’і Вадзіма і Таццяны Грахольскіх, начальніка часці аддзела па надзвычайных сітуацыях і настаўніцы біялогіі гімназіі № 1, нарадзілася дзяўчынка, першая ў сям’і – Вікторыя. У Аляксандра і Анастасіі Засмужац, працаўніка СТАА «Фрэор Рэфрыгерайшн» і інжынера па маркетынгу і знешне-эканамічнай дзейнасці Стаўбцоўскага лясгаса, нарадзіўся першынец у сям’і – хлопчык. Цяпер у сям’і два Аляксандры Аляксандравічы – бацька і сын.
У сям’і Дзмітрыя і Алены Дорахаў, начальніка аддзела прамысловай вытворчасці лясгаса і выхавацеля Старасвержанскага дзіцячага сада, нарадзілася дзяўчынка, першая ў сям’і.
У Святланы Жыткевіч са Сцяцкоў нарадзілася чацвёртае дзіця – хлопчык, у сям’і яшчэ два хлопчыкі і дзяўчынка. Святлана Міхайлаўна працуе поварам у Заямнаўскім дзіцячы садзе, яе муж Дзмітрый Анатольевіч – работнік філіяла «ДРБУ № 135».
У Юліі Варанецкай нарадзілася дзяўчынка, другая ў сям’і.
Словы віншаванняў шчаслівым матулям (некаторых выпісвалі ў гэты дзень) адрасавала і старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Наталля Лапко, а таксама ад ветэранскай арганізацыі ўручыла маці і іх дзеткам падарункі.
Святлана ЖЫБУЛЬ
Фота Васіля ЗЯНЬКО



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *