Святы абавязак

Грамадства Нумары

19376Ці ёсць яшчэ якое большае таінства, як нараджэнне чалавека і адыход яго ў вечнасць? Таму гэтыя радасная і тужлівая падзеі заўсёды прыводзяць членаў сям’і ў незвычайны стан. Калі  гаварыць пра пахаванне, то звычаі хрысціян вызначаюцца тым, што на падставе Бажэственнага Пісання Царква спавядае веру ў цялеснае ўваскрэсенне памерлых – пасеянае ў тленні паўстане ў нятленні, таму адносіцца да цела хрысціяніна як да храма душы. І гэта абавязвае выканаць у адносінах да нябожчыка святы абавязак – пахаваць яго з усімі хрысціянскімі і чалавечымі ўшанаваннямі.

Вядома, колькі сіл патрабуецца ад членаў сям’і, каб развітацца з родным чалавекам, пабыць з ім апошнія дні і адначасова арганізаваць пахаванне, якое патрабуе неймаверных намаганняў. Таму ў нашым горадзе станоўча была ўспрынята навіна, што з’явілася нарэшце афіцыйна зарэгістраванае агенцтва, якое бярэ на сябе ўсе клопаты па арганізацыі пахавання.

Арганізаваў агенцтва «Памяць» вядомы ў нашым горадзе прадпрымальнік, які доўгі час аказвае паслугі продажам і абслугоўваннем камп’ютарнай тэхнікі, а таксама рэалізацыяй складанай бытавой тэхнікі ў магазіне «Тытан» на прывакзальнай плошчы, дырэктар ПГВУП «СлаўКамБуд» Вячаслаў Мышко. Агенцтва «Памяць» аказвае паслугі ўжо каля года. Што прынёс гэты вопыт?

– Мы адчулі, што наша служба, – расказвае Вячаслаў Хрыстафоравіч, – выконвае вельмі важныя функцыі, аб чым сведчыць удзячнасць людзей, якія скарысталі паслугі агенцтва «Памяць». Афіцыйна ў нашым горадзе да нас гэтым ніхто не займаўся, паслугі жыхарам Стаўбцоўскага раёна аказвалі пахавальныя бюро іншых раёнаў. Пачаўшы справу і адчуўшы карысць, якую прыносіць грамадству такая дзейнасць, мы сталі развіваць гэтую службу. Уклалі сродкі, каб набыць тры катафалкі – стандартны і прэміум-класа для людзей з рознымі даходамі. Многія лічаць абавязкам свайго сэрца дастойна правесці ў апошні шлях чалавека, які пакідае светлую памяць аб сабе ў сям’і і грамадстве, і гатовы на такія расходы. Таму ў жыхароў раёна ёсць магчымасць, права выбару паслугі – па сваіх даходах, па сваім жаданні, разуменні і светапоглядзе. Служба наша працуе кругласутачна. Патэлефанаваць можна днём і ноччу, па выкліку выедзе прадстаўнік агенцтва. Паслугі пахавальнага бюро ў нас аказваюць дзве брыгады. Служба ўкамплектавана цэлым спектрам спецыяльных электраінструментаў, якія дазваляюць працаваць у самых складаных прыродных умовах, напрыклад, калі зямля моцна прамерзла.

– З якімі нечаканымі момантамі давялося сустрэцца падчас арганізацыі паслуг?

– Чаго мы не чакалі, дык гэта недакладнай інфармацыі, якая распаўсюджваецца аб цэнах. Цана фарміруецца ў залежнасці ад аб’ёму паслугі. І ў кожным індывідуальным выпадку яна бывае розная.  Мы пастаянна даём рэкламу ў газеце «Прамень», тэлефоны нашай службы нанесены на лагатыпы спецмашын агенцтва «Памяць». Замест таго, каб патэлефанаваць і даведацца інфармацыю з першых вуснаў, ёсць такая практыка атрымліваць яе ад суседзяў, знаёмых ці наогул выпадковых людзей. Таму ёсць неабходнасць асобна спыніцца на фарміраванні цаны на паслугі агенцтва. Тарыф на стандартны аб’ём паслуг па арганізацыі пахавання складае ў межах двух мільёнаў рублёў. Гэты мінімум уключае дастаўку цела нябожчыка ў морг і з морга, падрыхтоўку магілы, вынас цела з дома да катафалка, дастаўку на могілкі, вынас цела з катафалка да магілы, апусканне дамавіны ў зямлю, засыпанне магілы, звязванне і ўстаноўку вянкоў і карзін, развітальную прамову. Агенцтва можа аказаць і дадатковыя паслугі за дадатковую плату: выезд санітара на дом і ажыццяўленне туалету нябожчыка (адзін мільён рублёў), правядзенне пахавальнага шэсця з рухам катафалка з пахавальнай працэсіяй (адзін кіламетр – 400 тысяч рублёў); прадастаўленне аўтобуса для родных на 20 пасадачных месцаў да чатырох гадзін карыстання з агульнай працягласцю кіламетражу не больш за 50 кіламетраў – 700 тысяч рублёў); нясенне дамавіны на руках (100 метраў – 200 тысяч рублёў); арганізацыя памінальнага стала ў кафэ «Стары Двор» у разліку 125 тысяч рублёў на аднаго чалавека без уліку спіртных напояў ці ў іншым прадпрыемстве грамадскага харчавання горада па жаданні кліентаў. Разлік за жалобны стол праводзіцца кліентамі з прадпрыемствам грамадскага харчавання, якое арганізавала памінальнае застолле. Дзяржава аказвае фінансавую дапамогу нашым грамадзянам на арганізацыю пахавання. І той сумы грошай (на сучасны момант грашовая дапамога складае 5 901 200 рублёў) хапае на арганізацыю пахавання.

– Ці ёсць вопыт супрацоўніцтва з арганізацыямі?

– Так, мы можам гаварыць аб набыцці такога вопыту. Многія кіраўнікі арганізацый, якія бяруць на сябе клопаты аб арганізацыі пахавання сваіх працаўнікоў ці ветэранаў працы, прыходзяць да высновы, што скарыстаць паслугі спецыялізаванага агенцтва выходзіць танней і з меншымі клопатамі, чым выконваць гэта сваімі сіламі, калі патрэбна зрываць людзей з рабочых месцаў. Вельмі важны момант складае спецыялізаваны транспарт. Мы кожны тыдзень праводзім дэзынфекцыю машын, захоўваем усе санітарна-гігіенічныя патрабаванні. Выкарыстанне неспецыялізаванага транспарту можа прывесці да  сітуацыі, якая неаднаразова паўтаралася: машына аказваецца няспраўнай, і калі пахавальная працэсія ўжо рушыла, дамавіну даводзілася здымаць і несці на руках, пакуль не пад’ехала іншая машына, якую вельмі няпроста знайсці раптоўна, як таго патрабуе сітуацыя. Я ўжо не гавару аб эстэтыцы такога транспарту і знешнім выглядзе.Таму некаторыя арганізацыі пераклалі клопаты па арганізацыі пахавання на пахавальнае бюро. У нас склаліся належныя партнёрскія адносіны з аб’яднаннем камунальных службаў, што дало магчымасць запоўніць тую нішу, якая чакала праяўлення ініцыятывы і ўкладання фінансавых сродкаў, – стварэнне ў раёне спецыялізаванай пахавальнай службы. На нашу дзейнасць мы атрымалі благаславенне благачыннага Стаўбцоўскага раёна і каталіцкага свяшчэнства.

– Ці ўзнікае сітуацыя, што пахавальнае агенцтва не паспявае выканаць заказы?

– Мы прадбачылі такую сітуацыю. У нас працуе некалькі брыгад, што дае магчымасць скаардынаваць дзеянні, распісаць час па ўзгадненні з заказчыкамі і належна правесці арганізацыю пахаванняў. У агенцтва наладжана цеснае супрацоўніцтва з усімі магазінамі рытуальных паслуг Стоўбцаў, а таксама Нясвіжа, Дзяржынска, Узды. Пры заказе паслуг пахавальнага агенцтва дастаўка рытуальных тавараў з магазіна для заказчыка выконваецца бясплатна і ў любы час сутак. Хачу зрабіць акцэнты на тым, што пахавальнае агенцтва на сучасны момант мае магчымасць прыняць на працу мужчын, прадаставіць працоўныя месцы. Хто застаўся без работы ці хоча памяняць яе – калі ласка, тэлефануйце. Мы абслугоўваем не толькі Стаўбцоўскі, але і суседнія (Дзяржынскі, Уздзенскі і Нясвіжскі) раёны.

– А калі цела нябожчыка просяць завезці ў іншы горад?

– Агенцтва аказвае такія паслугі, можам ажыццявіць дастаўку цела і родных ва ўсе гарады і населеныя пункты Беларусі, а таксама ў Расійскую Федэрацыю.

Па ўсіх пытаннях арганізацыі пахаванняў з прыцягненнем паслуг пахавальнага агенцтва «Памяць» можна звяртацца ў любы час сутак па тэлефонах: МТС – 8-029-583-21-60, Vel. –  8-029-392-55-93. УНП 690642012

Падрыхтавала Лана СВЯТЛІЦКАЯ

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *