Ушанавалі дастойных

Навіны Стаўбцоўшчыны Нумары

image_pdfimage_print

162У сельскагаспадарчых вытворчых таварыствах гэтымі днямі праходзяць справаздачна-выбарныя сходы. Першымі напрыканцы лютага правялі сход працаўнікі ААТ «Вялікі Двор». Услед за імі на мінулым тыдні трымалі справаздачы кіраўніцтвы ААТ «Шашкі», «Агранёманскі», «Жацерава» і «Радзіма Якуба Коласа». Як і заўсёды на высокім узроўні праведзена гадавое мерапрыемства ў ААТ «Агранёманскі». Варта адзначыць, што згодна з калектыўным дагаворам пяць работнікаў, якія адпрацавалі ў гэтым таварыстве больш за сорак гадоў, атрымалі граматы і грашовыя прэміі. Былі ўшанаваны за шмагадовую добрасумленную работу галоўны бухгалтар Валянціна Валовіч, брыгадзір вытворчага ўчастка Генадзь Цвірка, механізатары Казімір Дамброўскі і Міхаіл Мазюкевіч, жывёлавод Ганна Васільчук. А таксама шаснаццаць самых дастойных працаўнікоў занесены на Дошку гонару таварыства. Па традыцыі ў гаспадарках напрыканцы гадавых мерапрыемстваў адбыліся канцэрты з удзелам мясцовых культработнікаў і школьнікаў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *