На Столбцовщине стартовал молодежный проект «ЗаДело!»

Важное Моладзь Стаўбцоўшчыны

На Стаўбцоўшчыне дадзены старт агульнарэспубліканскаму маладзёжнаму праекту з хэштэгам «ЗаДело!». Яго мэтай з’яўляецца далучэнне кожнага маладога чалавека да навядзення парадку на сваёй малой радзіме.
– Пачынаць трэба з уласнага двара, рабочага месца ці месца вучобы, – заклікае першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская. Многія школьнікі раёна ўжо адгукнуліся на гэты прызыў. Прычым, працоўную акцыю яны правялі не толькі на тэрыторыі школы.
Да прыкладу, Вішнявецкая школа аказала дапамогу мясцовай гаспадарцы ва ўборцы ўраджаю. У Засуллі і Шашках вучні папрацавалі ў школьным садзе, у Старым Свержані – на школьным агародзе. Любкаўшчынскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа дапамог гаспадарцы з добраўпарадкаваннем стадыёна. У Дзераўнянскай школе вучняў сабрала класная гадзіна «Моладзь – за будучае Радзімы».
Акцыя «ЗаДело!» – доўгатэрміновая, да 2020 года, і праводзіцца пры садзейнічанні і падтрымцы органаў мясцовай улады. Яе вынікі будуць падводзіцца штогод 6-га верасня, у дзень нараджэння грамадскага аб’яднання «БРСМ».
Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *