Началась миграция грызунов в дома

Медыцына

Пры выкананні мер прафілактыкі можна засцерагчыся ад заражэння небяспечнымі інфекцыйнымі захворваннямі.
З прыходам восені пачынаецца міграцыя грызуноў (шэрых і чорных пацукоў, палявых мышэй і т. п.) з натуральных месцаў пражывання ў будынкі. Ад іх суседства людзям радасці мала, а яшчэ грызуны – прыродныя носьбіты вялікай колькасці паразітаў і захавальнікі ўзбуджальнікаў многіх хвароб як чалавека, так і дамашняй жывёлы, уключаючы небяспечныя інфекцыі (тыф, іерсініёз, лептаспіроз, тулярэмія, гемарагічная ліхаманка з нырачным сіндромам і інш.) Акрамя гэтага, будучы пастаяннымі суседзямі чалавека, грызуны ў большасці выпадкаў выклікаюць негатыўныя эмоцыі, паніку і страх.
Каб пазбегнуць заражэння небяспечнымі захворваннямі, трэба выконваць правілы асабістай гігіены, захоўваць прадукты харчавання і корм для жывёлы ў недаступных для грызуноў месцах. Неабходна добра мыць пад праточнай вадой і апарваць кіпенем сырыя гародніну і садавіну, а салаты з гародніны рыхтаваць непасрэдна перад ежай. Не трэба ўжываць у ежу гародніну і садавіну, пашкоджаныя грызунамі, з гніллю. Важна выкарыстоўваць ваду для харчовых мэт толькі з правераных добраўпарадкаваных водных крыніц. Для гэтага калодзежы лепш закрываць накрыўкай, каб грызуны не змаглі ў іх пранікнуць. Залог здароўя – утрыманне ў чысціні жылых памяшканняў і прылеглай тэрыторыі. Трэба акуратна заладзіць усе шчыліны, у тым ліку абавязкова зачыніць вентыляцыйныя адтуліны дробнай металічнай сеткай ва ўсіх памяшканнях, як у жылых, так і ў надворных гаспадарчых.
Калі ў вас з’явіліся мышы або пацукі, неабходна неадкладна правесці мерапрыемствы па іх знішчэнні. Атрымаць рэкамендацыі па барацьбе з грызунамі і набыць эфектыўныя прынады (яды) можна ў аддзеле прафілактычнай дэзынфекцыі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі па адрасе: г. Стоўбцы, вул.Сацыялістычная, 19 (кант. тэл. – 7-33-39).
Ірына САХАР,
Дэзынструктар



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *