Нашым дзецям – шчаслівае дзяцінства

Акцыі Нумары

image_pdfimage_print

91376З 10 сакавіка па 10 красавіка на тэрыторыі раёна пройдзе міжведамасная прафілактычная акцыя «Шчаслівае дзяцінства».

Мэта акцыі – павышэнне эфектыўнасці работы па прафілактыцы спажывання (распаўсюджання) наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, іншых псіхаактыўных рэчываў (якія ўваходзяць у састаў курыльных сумесяў, парашкоў і інш.) сярод непаўналетніх.

Адказныя за акцыю – камісія па справах непаўналетніх, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Удзел у ёй прымаюць усе зацікаўленыя структуры і арганізацыі – раённы аддзел міліцыі, установы аховы здароўя, школы, свяшчэннаслужыцелі, грамадскія арганізацыі і т. п.

Старшынёю раённага выканаўчага камітэта зацверджаны план мерапрыемстваў па правядзенні  акцыі.  Сярод запланаванага – тэматычныя дыспут-клубы для падлеткаў, дэманстрацыя фільмаў у працоўных калектывах, арганізацыя адзінага прафілактычнага дня ў школах і раённага бацькоўскага сходу. Працуюць гарачыя тэлефонныя лініі па тэме акцыі: ва УУС Мінаблвыканкама  – тэл. 8-801-100-51-51 (з 09.00 да 18.00, званок бясплатны, можа быць ананімны), у райаддзеле міліцыі – тэл. 102 або 5-19-15.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *