В районе идёт вакцинация против гриппа

Медыцына

У нашым раёне, як і ў цэлым па краіне, працягваецца сезонная імунізацыя насельніцтва супраць каварнай інфекцыі – грыпу.
Усім прапаноўваецца абараніцца ад грыпу, зрабіўшы прышчэпку. Гэта актуальна для тых, хто працуе ў вялікіх калектывах ці ў месцах са шматлікай колькасцю народу, дзе найбольш высокая верагоднасць захварэць падчас эпідэміі.
Брыгады медыцынскіх работнікаў выязджаюць на прадпрыемствы, у арганізацыі, навучальныя ўстановы. Прышчэпку можна атрымаць у прышчэпачным кабінеце райпаліклінікі, у амбулаторыях, участковых бальніцах. Медыкі не рэкамендуюць адкладваць імунізацыю да зімы, лепш яе правесці ў кастрычніку – лістападзе, каб да эпідсезона сфарміраваўся імунітэт.
Прыклад адказных паводзін паказваюць медыцынскія работнікі. Гэта мы бачым на здымку падчас увядзення вакцыны галоўнаму санітарнаму ўрачу раёна Ігару Кунцэвічу.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *