26-28 октября в Столбцах можно будет бесплатно посмотреть фильмы международного фестиваля

Культура

26-28 кастрычніка 2018 года адбудуцца Стаўбцоўскія перадпаказы фільмаў міжнароднага фестываля дакументальнага кіно аб правах чалавека «WATCH DOCS».
WATCH DOCS — гэта Міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека, першыя паказы якога адбыліся ў 2001 годзе ў Варшаве. Штогод фестываль збірае на сваіх пляцоўках гледачоў і гасцей з усяго свету, каб прыцягнуць увагу да актуальных падзей у свеце і стварыць прастору для абмеркавання.
Большасць фільмаў-гэта працы сусветна вядомых рэжысёраў, адзначаныя ўзнагародамі прэстыжных фестываляў, уваход на паказы-прынцыпова свабодны для гледачоў.
Дзе, калі і што мы будзем глядзець у Стоўбцах?
Што: «Белы свет вачыма Даліборэка», Чэхія, рэж. Віт Клусак
Калі: 26 кастрычніка 2018 года (пятніца) 18.30
Дзе: Дзіцячая бібліятэка імя Якуба Коласа (вул. Сацыялістычная, 79)
Апісанне: Свайго чарговага героя па імені Даліборэк рэжысёр знайшоў у інтэрнэце, дзе той больш вядомы па імені свайго ютуб-канала Destruktor666. 40-гадовы грозны антысеміт і неанацыст-няўдачнік ў вольны ад нялюбай нізкакваліфікаваных працы час Даліборэк вырабляе аматарскія маргінальныя відэа, адчайна спрабуючы зняць нешта накшталт «лепшага фільма жахаў усіх часоў». Цэлы дзень Даліборэк прысвячае працы, па вечарах жа запісвае гнеўныя песні і ролікі. Нянавісць да іншага вісіць у паветры яго кватэры, дзе над паліцамі са старымі кнігамі развешана неанацысцкая сімволіка, пры гэтым сам герой з’яўляецца ў футболцы «Я народжаны ў ЧССР»
Пасля фільма адбудзецца лекцыю-дыскусія адносна неанацызма ў сучасным грамадстве і метадах барацьбы з такімі правявамі.
Што: «Дэбют», Беларусь, рэж. Анастасія Мірашнічэнка
Калі: 27 кастрычніка 2018 года (субота) 16.00
Дзе: ДУ «Раённы цэнтр культуры» (вул. Багінскага, 2)
Апісанне: Бяздушная атмасфера жаночай папраўчай калоніі разбурае асобу зняволеных, забівае ў іх усю жаноцкасць. У фільме разглядаецца рацыянальнасць працяглых турэмных заключэнняў для жанчын з дзецьмі і іх стараннае імкненне заўсёды заставацца жанчынай, нягледзячы ні на што. Дзеянні фільма адбываюцца ў жаночай калоніі г. Гомеля.
Пасля фільма адбудзецца сустрэча з рэжысёрам Анастасіяй Мірашнічэнка.
Што: «Песні старой Еўропы — старадаўнія беларускія народныя песні», Беларусь, рэж. Вольга Дземка
Калі:28 кастрычніка 2018 года (нядзеля) 16.00
Дзе: ДУ «Раённы цэнтр культуры» (вул. Багінскага, 2)
Апісанне: Па адной з версій беларускія песні лічацца самымі старажытнымі ў Еўропе. Пра гэта наш фільм. Этнографы кажуць, што менавіта беларускія народныя песні праз тысячагоддзі дайшлі да нашага часу практычна ў нязмененным выглядзе. Аднак іх носьбіты сыходзяць, вёскі выміраюць…
Пасля фільма адбудзецца канцэрт-закрыццё фестываля з удзелам Сяргея Доўгушава (удзельнік здымачнай групы фільма, беларускі музыка, спявак, мульціінструменталіст, лідэр гурта Vuraj, арганізатар «Спеўных сходаў») і Узорнага ансамбля народнай песні «Жавароначкі» (Стаўбцоўская дзіцячая школа мастацтваў)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *