К отопительному сезону оформили паспорта готовности

Эканомiка

Стаўбцоўскае МРА «Энерганагляд» адзначае, што да 1-га кастрычніка былі аформлены пашпарты гатоўнасці 148 спажыўцамі цеплавой энергіі адносна 95 цеплакрыніц, што сведчыць пра іх 100-працэнтны ахоп.
Такая тэндэнцыя, як адзначылі інспектары Таццяна Герасімовіч і Сяргей Хвасько, назіраецца другі год запар. 100-працэнтнае атрыманне пашпартоў гатоўнасці – гэта вынік сумеснай працы з суб’ектамі гаспадарання пры падтрымцы раённага выканаўчага камітэта. Афармленне, рэгістрацыя пашпартоў гатоўнасці ажыццяўляліся згодна з графікам, аднак сярод тых, хто забяспечыў падрыхтоўку да асенне-зімняга перыяду ў ліку першых, былі такія арганізацыі, як ДУ «Мікалаеўшчынскі дом-інтэрнат для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў», ВУ «Стоўбцыгаз», ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат», цэнтральная раённая аптэка № 7 Стаўбцоўскага раёна, УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ».
Адпаведны ўзровень гатоўнасці ведамасных цеплакрыніц і спажыўцоў цеплавой энергіі падтрымліваецца дзякуючы кантролю, які ажыццяўляюць органы дзяржэнерганагляду не толькі ў перыяд падрыхтоўкі да асенне-зімняга перыяду, але і ў ходзе ацяпляльнага сезона.
– Асноўнымі напрамкамі работы органаў дзяржэнерганагляду ў падрыхтоўчы перыяд быў удзел у камісіях арганізацый-спажыўцоў цеплавой энергіі і ўладальнікаў цеплакрыніц па праверцы гатоўнасці да работы ў асенне-зімні перыяд, абследаванне тэхнічнага стану цепла- і электраўстановак і цепласетак, праверка выканання планаў арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў арганізацыі-спажыўца цеплавой энергіі і прадпісанняў органаў дзяржэнерганагляду адносна рацыянальнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў, выкананне спажыўцамі графікаў устаноўкі сістэм аўтаматычнага рэгулявання цеплавой энергіі, прыбораў уліку цеплавой энергіі і гарачага водазабеспячэння, – нагадваюць інспектары.
Пры падрыхтоўцы да работы ў асенне-зімні перыяд адсочвалася таксама наяўнасць дагавораў на абслугоўванне электраўстановак спажыўцоў, прызначэнне і праверка ведаў у асоб, адказных за электра- і цеплавую гаспадарку, тэхнічны стан электра- і цеплаўстановак, электра- і цеплаабсталявання спажыўцоў, наяўнасць выпрабаваных ахоўных сродкаў.
Інспектары нагадваюць пра выкананне патрабаванняў тэхнічных кодэксаў устаноўленай практыкі і іншых нарматыўных дакументаў. За іх парушэнне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *