Продукция столбцовских переработчиков нарасхват за границей

Важное Эканомiка

З пачатку масавага сезона Стаўбцоўскім філіялам ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» нарыхтавана 1240 тон яблыкаў, а ўсяго ў бягучым годзе – 2100 тон. Планавае заданне перавыканана амаль удвая. І гэта яшчэ не канчатковая лічба.
Яблыкі працягваюць паступаць з сельгасарганізацый і фермерскіх гаспадарак, школ раёна. Актыўны ўдзел прымаюць і мясцовыя жыхары, якімі ўжо здадзена 152 тоны. Яблыкі трапляюць на перапрацоўчы канвеер.
– Са свежых пладоў выпускаем пюрэ, якое асептычна ўпакоўваецца, нектары, а таксама варым павідла, – гаворыць вядучы інжынер па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні Аксана Мудрагелава.

Восень – спрыяльная пара і для іншых нарыхтовак, таму перапрацоўшчыкі назапашваюць капусту, моркву, цыбулю.
Прадукцыя стаўбцоўскіх перапрацоўшчыкаў карыстаецца попытам не толькі на айчынным рынку. Значныя аб’ёмы яе традыцыйна адгружаюцца ў Расійскую Федэрацыю. Сярод спажыўцоў ёсць і эксклюзіўныя. Да прыкладу, заказчыкі з ЗША выказалі жаданне набыць бярозавы сок.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *