С 22 октября по 7 ноября ГАИ проводит профилактическую акцию «Безопасные каникулы»

Ахова правапарадку

З 22 кастрычніка па 7 лістапада ДАІ праводзіць прафілактычную акцыю «Бяспечныя канікулы».
У апошні тыдзень першай вучэбнай чвэрці супрацоўнікі міліцыі грамадскай бяспекі разам з прадстаўнікамі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме праводзяць сярод дзяцей прафілактычныя гутаркі аб правільных паводзінах на дарозе. Аналагічныя выступленні арганізаваны на бацькоўскіх сходах і ў працоўных калектывах. Звяртаецца ўвага на выкарыстанне дзецьмі святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак. Пад асаблівым кантролем ДАІ вадзіцелі, якія перавозяць непаўналетніх. Перавозка дзяцей ва ўзросце да 12-ці гадоў дазволена з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых устройстваў, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці.
Праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму застаецца. У бягучым годзе назіраецца рост аварый з непаўналетнімі. На дарогах Мінскай вобласці зарэгістраваны 73 ДТЗ з удзелам дзяцей, у іх сем дзяцей загінулі і 77 – траўміраваны. Калі прааналізаваць структуру гэтых аварый, то 29 – з удзелам дзяцей-пешаходаў, 30 – дзяцей-пасажыраў, 11 – дзяцей-веласіпедыстаў, тры ўчынены непаўналетнімі вадзіцелямі-скутарыстамі. Увогуле 26 ДТЗ з 73-х адбыліся па віне саміх дзяцей.
Да прыкладу, у нашым раёне 1-га жніўня каля 17.00 19-гадовы матацыкліст учыніў наезд на шасцігадовага хлопчыка, які нечакана выбег на дарогу з двара. Дзіця атрымала траўмы.
У сувязі з гэтым кожныя бацька ці маці павінны растлумачыць дзіцяці «жалезныя» правілы дарогі. Пешаход абавязаны пераканацца ў адсутнасці транспартных сродкаў, паглядзець па баках, перш чым пераходзіць праезджую частку дарогі. Пераходзіць яе можна ў спецыяльна ўстаноўленых месцах і, калі ёсць святлафор, – толькі на зялёны сігнал. Нельга гуляць паблізу дарогі, рухацца або пераходзіць дарогу, слухаючы музыку ў навушніках ці размаўляючы па тэлефоне. Практыка паказвае, што малалетніх дзяцей лепш не пакідаць без нагляду нават на закрытай дваровай тэрыторыі. Знаходжанне дзяцей-веласіпедыстаў да 14-гадовага ўзросту на дарогах агульнага карыстання без дарослых – забаронена. Бацькі павінны самі быць дысцыплінаванымі ўдзельнікамі дарожнага руху і паказваць прыклад паводзін на дарозе.
У выпадку выяўлення супрацоўнікамі міліцыі фактаў парушэння правілаў дарожнага руху непаўналетнімі ў адносінах да бацькоў могуць быць складзены адміністрацыйныя пратаколы згодна з артыкулам 9.4 КоАП Рэспублікі Беларусь.
Дзмітрый ЯЎСЕЙЧЫК, старшы інспектар дарожна-патрульнай службы аддзела ДАІ райаддзела міліцыі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *