Проводятся мониторинги объектов культуры

Ахова правапарадку

Інспекцыяй нагляду і прафілактыкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзена 19 пярвічных маніторынгаў аб’ектаў культуры, у выніку якіх выяўлены шэраг парушэнняў нормаў і правілаў пажарнай бяспекі.
У ходзе маніторынгу кінатэатра «Беларусь» (на даны момант ён не эксплуатуецца) устаноўлена, што на аб’екце не забяспечана магчымасць свабоднага адкрывання эвакуацыйных дзвярэй знутры без ключа, шляхі эвакуацыі не пазначаны ўказальнымі знакамі пажарнай бяспекі. З ДУ «Стаўбцоўскі раённы цэнтр культуры» таксама нельга свабодна выйсці без ключа, а пад лесвічным маршам зроблены склад для захоўвання гаручых матэрыялаў.
Пры аглядзе СДК у Любкаўшчыне ўстаноўлена, што зменены напрамак адкрывання ўнутраных дзвярэй тамбура на выхадзе з асноўнай лесвічнай клеткі, што перашкаджае бяспечнай эвакуацыі. Будынак не ўкамплектаваны нарматыўнай колькасцю пярвічных сродкаў пажаратушэння. Пад сцэнай не ўкамплектаваны кран унутранага супрацьпажарнага водазабеспячэння. У СДК у Вішняўцы адсутнічаюць дакументы, якія сведчаць аб праверцы ўнутранага супрацьпажарнага водазабеспячэння. У цэнтры культуры п. Наваколасава пажарны прыёмна-кантрольны прыбор аўтаматычнай сістэмы пажарнай сігналізацыі выдае сігнал «няспраўнасць 01», а на шляхах эвакуацыі першага паверха размешчана мэбля, кветкі і т. п.
У Навасвержанскім доме культуры дзверы лесвічнай клеткі, якія вядуць у агульныя калідоры, не абсталяваны ўшчыльненнямі ў створках і прыладамі для самазакрывання. Будынак Шашкоўскага дома культуры не абсталяваны аўтаматычнай сістэмай пажарнай сігналізацыі і сістэмай апавяшчэння людзей аб пажары.
Па выніках праведзеных маніторынгаў аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама накіравана інфармацыя аб неабходнасці ліквідацыі выяўленых парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі і прыняцця мер дысцыплінарнага ўздзеяння ў адносінах да службовых асоб устаноў культуры.
Таццяна САКОВІЧ, старшы інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *