Новости с ферм района

Сельская гаспадарка

Стабільнае пастаянства
Сярод малочнатаварных фермаў раёна па-ранейшаму лідзіруе ў спаборніцтве МТФ «Залужжа» ААТ «Агранёманскі». Дбайныя работнікі ўжо перасягнулі сямітысячны рубеж, надаілі ад кожнай каровы ў сярэднім 7003 кілаграмы малака і дасягнулі прыбаку ў адносінах да мінулагодняга паказчыка 1573 кілаграмы. Працаўнікі на чале з брыгадзірам фермы Вячаславам Дзярнейкам паставілі перад сабой мэту і ўпэўнена рухаюцца да запаветнага рубяжу. У далейшым размеркаванні месцаў назіраецца стабільнае пастаянства. На другой, трэцяй, чацвёртай і сёмай пазіцыях працаўнікі малочных цэхаў МТФ «Целяхі», «Церабейнае», «Цэнтр» і «Пруды» ТАА «СЖК «Налібакі» з паказчыкамі 6790, 6779, 6686 і 5913 кілаграмаў. На пятым месцы жывёлаводы МТФ «Вялікі Двор» аднайменнага таварыства, дзе надоена ад каровы 6109 кілаграмаў малака. На шостай і дзясятай прыступках работнікі МТФ «Пагарэлае» і «Жыгалкі» ААТ «Радзіма Якуба Коласа – яны маюць вынікі 6026 і 5544 кілаграмы. Восьмае, адзінаццатае і дванаццатае месцы займаюць шчырыя работнікі МТФ «Ячонка», «Засулле» і «Зарэчча» ААТ «Каганец», якія атрымалі 5079, 4826 і 4715 кілаграмаў малака ад каровы. На дзявятай і трынаццатай прыступках працаўнікі МТФ «Казейкі» і «Стары Свержань» ААТ «Агранёманскі» з паказчыкамі 5576 і 5102 кілаграмы. На чатырнаццатай і пятнаццатай – працаўнікі МТФ «Жацерава» аднайменнага таварыства і МТФ «Вішнявец» ААТ «Вішнявецкі-агра», на рахунку якіх 5056 і 4992 кілаграмы малака.

Лідзіруе трыа сямітысячніц
За дзевяць месяцаў бягучага года тры аператары машыннага даення сельгаспрадпрыемстваў раёна перасягнулі сямітысячны надой малака ад каровы. У лідзіруючай групе не саступае першынства Людміла Зянько з ААТ «Агранёманскі», якая мае вынік 7343 кілаграмы. Наталля Банадысева з ТАА «СЖК «Налібакі», якая займае другую прыступку, паступова скарачае адставанне, яна надаіла 7224 кілаграмы. Яе каляжанкі Ганна Саланкевіч і Святлана Бабрыковіч на трэцім і чацвёртым месцах з вынікамі 7046 і 6999 кілаграмаў. На пятым і шостым месцах таксама агранёманскія руплівіцы Святлана Бандаровіч і Іна Дзядовіч – яны атрымалі ад каровы 6838 і 6832 кілаграмы.
Наступныя чатыры месцы за налібаччанкамі: вызначыліся Святлана Рынкевіч і Жанна Калпак, якія надаілі адпаведна 6793, 6764 кілаграмы, Алена Гаптар і Алеся Дубіцкая маюць аднолькавы паказчык – 6705 кілаграмаў. Адзінаццатая ў рэйтынгу Таццяна Чэмка з ААТ «Каганец», на дванаццатай прыступцы Галіна Чыжэўская з ТАА «СЖК «Налібакі», на трынаццатай – Вікторыя Мамонька з ААТ «Радзіма Якуба Коласа», на чатырнаццатай – Алена Арцюховіч з ААТ «Жацерава», на пятнаццатай – Наталля Хмель, Таццяна Ціменка і Наталля Васечка з ААТ «Вялікі Двор».
Да канца года ў вышэйназваных аператараў машыннага даення застаецца яшчэ час для таго, каб павялічыць свой рэйтынг. А ў тых, хто ўшчыльную наблізіўся да паказчыкаў лідараў, нават уклініцца ў кагорту самых моцных.

Хто дбае, той і мае
За тры кварталы года на малочныя заводы гаспадаркамі раёна адгружана 62787,3 тоны малака ў заліковай вазе. Гатункам «экстра» рэалізавана 33743,9 тоны, што складае 53,7 працэнта ад агульнай колькасці, а вышэйшым гатункам залічана перапрацоўшчыкамі 23981,9 тоны – 38,2 працэнта. З ААТ «Каганец» і «Вішнявецкі» ўсё пастаўленае на заводы ў верасні малако адпавядала самаму высокаму гатунку, і з пачатку года гэтыя таварыствы ў лідарах. Па-ранейшаму пераважная большасць высакаякаснага малака адгружаецца з ААТ «Вялікі Двор», «Агранёманскі» і ПДСУП «Профі-Аграцэнтр». Хто дбае пра якасць, той і вынік адпаведны мае. Зразумела, і прыбытак вышэйшы за прададзеную прадукцыю, а гэта значыць, што заработная плата ў аператараў машыннага даення павялічваецца.Толькі з адной сельгасарганізацыі – СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» – на працягу года не пастаўлена перапрацоўшчыкам ніводнай тоны малака гатункам «экстра». Гаспадаркамі раёна рэалізавана на малочныя заводы першым гатункам 5060,9 тоны прадукцыі, найбольш – з ААТ «Рочавічы» і «Радзіма Дзяржынскага». З пачатку года тлустасць малака склала ў сярэднім 3,75 працэнта. Самая высокая па-ранейшаму ў ТАА «СЖК «Налібакі», а таксама ў ААТ «Шашкі», «Жацерава» і «Дзераўное».

Для захоўвання кармоў
Надоі малака напрамую звязаны, і гэта даказана на практыцы, з якасцю нарыхтаваных для жывёлы травяных кармоў. Таму для належнага іх захоўвання сёлета ў сельгаставарыствах раёна пабудавана яшчэ дваццаць восем новых сянажна-сіласных траншэй, а ўсяго за апошнія чатыры гады – дзевяноста восем. Найбольшая колькасць, па дзесяць траншэй, у ААТ «Вішнявецкі-агра» і «Шашкі», дзевяць – у ААТ «Агранёманскі», па восем – у ААТ «Радзіма Якуба Коласа» і СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс».
Тамара Лапко працуе аператарам машыннага даення на МТФ «Зарэчча» ААТ «Каганец». Працоўны стаж Тамары Мікалаеўны ў жывёлагадоўлі налічвае амаль трыццаць пяць гадоў. Жанчына ўжо на заслужаным адпачынку, але працягвае шчыраваць на ферме. Старанная, добрасумленная, яна пастаянна дабіваецца высокіх паказчыкаў. З пачатку бягучага года дбайная працаўніца атрымала ў сярэднім ад кожнай каровы сваёй групы 5513 кілаграмаў малака, плюс 522 кілаграмы, і займае другое месца сярод даярак вышэйназванага вытворчага падраздзялення.

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *