Наш рацион влияет на кровь

Важное Медыцына

Правільная дыета дапаможа справіцца з густою крывёю або, наадварот, павысіць яе згусальнасць. Калі ёсць праблемы з крывёю, то следам пачынаюцца праблемы з сасудамі, утварэннем тромбаў, а гэта можа прывесці да інсульту. На кроў уплывае ўвесь наш лад жыцця: рухомасць, рацыён. Ёсць і добрыя навіны: з дапамогай спецыяльных прадуктаў можна палепшыць згусальнасць крыві, абараніцца ад трамбозу.
Густая кроў – вельмі небяспечная з’ява. Калі вы падазраяце ці ведаеце аб гэтым, варта звярнуцца да ўрача. А пасля – перагледзець сваю дыету. Гэта значыць, уключыць у яе прадукты, якія спрыяюць разрэджванню крыві.
Вада. Мы складаемся з вады на 90 працэнтаў, і кроў мае патрэбу ў нармальным вадзяным балансе. Таму пры першых прыкметах варыкозу і іншых праблем з крывёй трэба задумацца пра тое, ці п’яце вы дастатковую колькасць вады. 2-2,5 літра ў дзень – сярэдняя норма. Індывідуальную норму дакладней вызначыць урач.
Маліна. У ёй змяшчаюцца такія ж рэчывы, як і ў аспірыне. Але аспірын негатыўна ўплывае на страўнік і слізістыя, а маліна – не. Ешце свежыя ягады, малінавае варэнне. Народная медыцына рэкамендуе адвар з лісця маліны і чорнай парэчкі.
Ільняны алей. У ім утрымліваецца шмат патрэбных сасудам поліненасычаных тлустых кіслот, а таксама вітамін Е.
Тлустая рыба. Крыніца карысных тлушчаў і змагар супраць атэрасклератычных бляшак.
Часнок. Магутны антыаксідант, валодае супрацьзапаленчым дзеяннем, спрыяе разыходжанню тромбаў. Лепш ужываць у свежым, злёгку падвяленым на паветры, выглядзе.
Марская капуста. Для крыві вельмі карысныя прадукты з ёдам, таму ўсе морапрадукты – першыя кандыдаты на стол.
Памідоры. Лікапін у іх складзе спрыяе нармалізацыі ўзроўню халестэрыну, а руцін умацоўвае сценкі сасудаў.
Хурма. У ёй шмат антыаксідантаў, яна разрэджвае кроў, перашкаджае ўтварэнню тромбаў, умацоўвае сасуды і нармалізуе ўзровень халестэрыну ў крыві.
Мёд. Вельмі добра ўздзейнічае на кроў, у тым ліку і разрэджвае яе. Прадухіляе тромбаўтварэнне.
Прарослая пшаніца. Выдатна разрэджвае кроў, калі з’ядаць мінімум па 1 ст. л. у дзень. Нядрэнна дадаваць яе ў салаты і апырскваць іх ільняным алеем.
Імбір, карыца, куркума. У кары і каранях утрымліваюцца кумарыны. Гэтыя злучэнні разрэджваюць кроў і папярэджваюць утварэнне згусткаў. Іх таксама ўтрымліваюць расліны нашай паласы: корань хрэну, люцэрна, дзягіль, салера.
Акрамя прадуктаў, якія разрэджваюць кроў, ёсць тыя, якія яе загушчаюць. У некаторых выпадках (напрыклад, пры раненнях) гэта карысна. Калі вы ведаеце аб праблемах з крывёю, пагрозе тромбафлебіту і іншых непрыемных захворваннях, абачліва ўжывайце ў ежу наступныя прадукты: грэцкія крупы, жывёльныя тлушчы (сала, сметанковае масла, тлустыя малочныя прадукты), унутранасці (асабліва ялавічную печань, мазгі, ныркі), бананы, грэцкія арэхі, шыпшыну, рабіну, зялёную гародніну, крапіву, крываўнік, святаяннік, дубовую кару, кару каліны, кукурузныя рыльцы.Усе гэтыя прадукты ўтрымліваюць вітамін К, які павышае згусальнасць крыві.
Пры густой крыві важна не толькі адмовіцца ад канкрэтных прадуктаў. У цэлым трэба перагледзець свой падыход да харчавання. Абмежаваць салодкае, выпечку, тлустае і вострае, а налягаць на гародніну і садавіну, піць больш чыстай негазаванай вады.
Матэрыялы рубрыкі падрыхтавала Паліна ЧАПСКАЯ, памочнік урача-валеолага



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *