Молодежное движение Столбцовщины представили в Минске

Важное Моладзь Стаўбцоўшчыны

На мінулым тыдні ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю ВЛКСМ. Маладзёжны рух Стаўбцоўшчыны прадстаўлялі на ім першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская і сакратар раённага камітэта КПБ Ніна Дубовік.
Актыўных прадстаўнікоў сучаснай моладзі і старэйшага пакалення віталі міністр адукацыі Ігар Карпенка, першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шэдко, першы сактарар ЦК ГА БРСМ Дзмітрый Варанюк, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў, прадстаўнікі Мінскага аблвыканкама. Сярод ганаровых гасцей – былыя сакратары ЦК і абласных камітэтаў ВЛКСМ.
Да знамянальнай даты ў музеі запрацавала выстаўка «Юнацтва камсамольскае». Гэта 60 твораў жывапісу, графікі і скульптуры, і кожны з іх – своеасаблівае люстэрка гісторыі камсамольскага руху. У музеі, акрамя таго, адбылася цырымонія гашэння і ўводу ў абарачэнне дзяржаўных знакаў паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь (марак) «100 гадоў ВЛКСМ».
А працягнулася свята ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры, дзе чакала цырымонія ўзнагароджання актывістаў ВЛКСМ і арганізацый-пераемнікаў. У кагорце ўзнагароджаных была і Ніна Дубовік. Сваёй актыўнай жыццёвай пазіцыяй Ніна Уладзіміраўна вылучаецца і сёння. Яна вядзе за сабой, зараджае энергіяй, аптымізмам, цвёрда трымаецца ідэалаў справядлівасці і дабра.

Фото, использованное на заставке, взято с http://belros.tv/news/obschestvo/v-soyuznom-gosudarstve-otmechayut-100-letie-vlksm



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *