Пасеялі… на паперы

Афіцыйна

На кантролі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці знаходзіцца правядзенне азімай сяўбы збожжавых у аптымальныя агратэхнічныя тэрміны.
Разам з тым, як паказалі кантрольныя мерапрыемствы, асобныя кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў Вілейскага раёна з мэтай стварэння бачнасці «ўдарнай пасяўной кампаніі» скажаюць дзяржаўную статыстычную справаздачнасць.
Так, на 01.10.2018 службовымі асобамі чатырох сельгаспрадпрыемстваў раёна прыпісана звыш 2400 га сяўбы азімых збожжавых, а так званая «арыфметычная памылка» ў гаспадарках вагалася ад 400 да 700 га. Акрамя таго, устаноўлены парушэнні ў корманарыхтоўцы. Напрыклад, у выніку недахопу спраўнай тэхнікі трамбоўка сіласу ў ААТ «Новая Любанія» ў першай палове дня 10.10.2018 не праводзілася, а працягласць закладкі траншэі зацягнулася на 11 дзён замест трох, устаноўленых рэгламентам.
Зацягванне тэрмінаў закладкі траншэй негатыўным чынам адбіваецца на якасці кармоў, што ўжо пацверджана вынікамі лабараторных даследаванняў проб кармоў практычна на кожным сельгаспрадпрыемстве Вілейскага раёна.
Да прыкладу, у ААТ «Алая Заря» закладка каля 600 тон сенажу (траншэя «Асташкава») праводзілася сем дзён, што з’явілася адной з прычын яго неадпаведнасці патрабаванням устаноўленых дзяржаўных стандартаў.
Вілейскаму райвыканкаму накіраваны адпаведныя прапановы па ліквідацыі адзначаных парушэнняў і недахопаў, а матэрыялы кантрольных мерапрыемстваў – у праваахоўныя органы для дачы прававой ацэнкі.
Кантроль за ходам асенніх палявых работ працягваецца.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *