Жанна Лысая провела прием граждан в агрогородке Налибоки

Афіцыйна Важное

Дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, намеснік старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама Жанна Лысая правяла прыём грамадзян у аграгарадку Налібакі.
На прыём да Жанны Мікалаеўны звярнулася стараста в. Пруды Лідзія Босая. Прагучала просьба вырашыць пытанне з арганізацыяй аўтобуснага руху да Прудоў са Стоўбцаў.
– У сувязі з адкрыццём маршрутаў Стоўбцы – Раёўшчына, Стоўбцы – Пруды, Стоўбцы – Любкаўшчына ДУ «Мінаблпасажыртранс» ініцыіруе камісійны выезд для абследавання дарожных умоў у г. Стоўбцы з мэтай вызначэння магчымасці запуску новых маршрутаў. Упэўнена, што маршрут Стоўбцы – Пруды будзе адкрыты, – запэўніла Жанна Мікалаеўна.
Дырэктар ДУА «Налібацкая СШ» Вікторыя Высоцкая прыйшла на прыём з пытаннем, якое хвалюе не толькі педкалектыў школы, але і ўсіх жыхароў аграгарадка: ці будзе рэарганізацыя Налібацкай сярэдняй школы ў базавую?
Вікторыя Уладзіміраўна расказала аб сваёй школе, аб яе праблемах і поспехах і выказала думку, што аграгарадок развіваецца, туды прыязджае шмат маладых спецыялістаў, утвараюцца новыя сем’і, таму школа будзе з кожным годам прырастаць вучнёўскім складам.
– Школа абавязкова застанецца сярэдняй. Ніякай рэарганізацыі не будзе, – запэўніла дэпутат Мінскага аблсавета, намеснік старшыні райвыканкама.
Пытанне развіцця культуры на Налібаччыне хвалюе не толькі старшыню Налібацкага сельвыканкама Аляксандра Пілінкевіча, але і загадчыка Налібацкага сельскага клуба Івана Слабодчыкава. У клубе адсутнічае музычная апаратура, рамонт памяшкання зроблены няякасна, не хапае спецыялістаў (няма ставак культработнікаў). У клубе працуюць загадчык і два качагары. Што тут гаварыць пра маладзёжныя дыскатэкі ды канцэрты?
Іван Слабодчыкаў прасіў аказаць садзейнічанне ў набыцці музычных інструментаў для Налібацкага сельскага клуба.
Жанна Мікалаеўна выехала на месца і пазнаёмілася з работай культустановы. Пытанне ўзята на кантроль і будзе дадаткова разгледжана.
Жанна Лысая адзначыла важнасць паднятых пытанняў падчас прыёму грамадзян, асабліва для такога роду населеных пунктаў. Гэта спрыяе замацаванню моладзі на малой радзіме, развіццю вёскі. Пры гэтым, відаць, што людзі думаюць пра заўтра.
– Нам шмат яшчэ трэба зрабіць, каб замацаваць чалавека там, дзе ён жыве, каб моладзь не пераязджала ў гарады, магла знайсці работу дома. Я рада, што ў Налібаках людзі імкнуцца заставацца на сваёй зямлі, – сказала намеснік старшыні райвыканкама.
Нэлі АСТРЭЙКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *