Своечасова выплачваеш зарплату работнікам – захоўваеш сваю

Нумары У Камітэце дзяржкантролю

image_pdfimage_print

2347Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у ліпені 1999 года падпісаны Дэкрэт № 29 «Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносін, узмацненні працоўнай і выканаўчай дысцыпліны», якім вызначаны парадак выплаты заработнай платы работнікам усіх прадпрыемстваў.

Гэты заканадаўчы акт прыняты з мэтай стабілізацыі працоўнай і выканаўчай дысцыпліны, а таксама  для забеспячэння своечасовай выплаты насельніцтвам квартплаты, запазычанасці па крэдытах і іншых плацяжах.

Акрамя таго, за парушэнне тэрмінаў выплаты зарплаты Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжаны штраф наймальніку ў памеры ад 0,5 да 2,6 млн руб. і арганізацыі – да 13 млн руб.

Па афіцыйных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці на 1 лютага 2014 года была не выплачана зарплата за снежань 2013 года ў 112 арганізацыях Мінскай вобласці на агульную суму 47,7 млрд руб.

Камітэтам дзяржкантролю Мінскай вобласці за нясвоечасовую выплату зарплаты  ўжо прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу 14 арганізацый і 15 кіраўнікоў арганізацый.

Камітэтам дзяржкантролю Мінскай вобласці 4 лютага 2014 года праведзена гарачая лінія па пытанні своечасовай выплаты зарплаты, на якую змаглі патэлефанаваць 52 жыхары вобласці. Атрыманая  ад грамадзян інфармацыя дазволіла ўбачыць рэальную сітуацыю па нявыплачанай зарплаце.

Для  ацэнкі дзейнасці кіруючых асоб, якія прадставілі няправільную статсправаздачнасць аб запазычанасці па заработнай плаце, дзяржкантролем рыхтуюцца матэрыялы кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў для накіравання ў праваахоўныя органы ў адносінах да кіраўнікоў пяці арганізацый.

Інфармацыя аб нясвоечасовай выплаце зарплаты работнікам Міншчыны і аб скажэнні статыстычнай справаздачнасці накіравана ў аблвыканкам для прыняцця мер рэагавання і прыцягнення вінаватых да дысцыплінарнай адказнасці.

Кантроль за своечасовай выплатай зарплаты прадаўжаецца.

А. КУЛЬБАКІН, начальнік упраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы і дзяржаўных органаў Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *