Рэспубліканскае свята «Каласавіны» прайшло на Стаўбцоўшчыне

3 лістапада на радзіме народнага песняра прайшло рэспубліканскае свята «Каласавіны». У дзень нараджэння Якуба Коласа ўдзельнікі літаратурна-музычнага свята «Каласавіны» — пісьменнікі, музейныя работнікі, краязнаўцы — наведалі Стаўбцоўшчыну, радзіму народнага песняра Беларусі.
Першая сустрэча вядомых аўтараў з чытачамі адбылася ў ДУ «Стаўбцоўская дзіцячая бібліятэка імя Якуба Коласа». Пасля прайшла літаратурная сустрэча на мемарыяльнай сядзібе «Акінчыцы». Пасля ж госці наведалі Альбуць, Смольню. А напрыканцы адбыўся мітынг з ускладаннем кветак да помніка Якубу Коласу ў Мікалаеўшчыне.
Падрабязней чытайце ў газеце «Прамень»





























Ксенія РУБІН