В Центральной районной аптеки №7 прошел День открытых дверей

Важное Медыцына

Наведвальнікі цэнтральнай раённай аптэкі № 7 маглі паўдзельнічаць у Дні адкрытых дзвярэй.
На гэты раз дзень адкрытых дзвярэй быў прысвечаны актуальнаму пытанню сезона – прафілактыцы грыпу і вострых рэспіраторных захворванняў.
З мэтай забеспячэння даступнасці лекавай дапамогі насельніцтву, а таксама папулярызацыі лекавых сродкаў беларускай вытворчасці ў гандлёвай зале аптэкі былі размешчаны тэматычныя інфармацыйныя стэнды СТАА «Лекфарм», ЗУВП «Мед-інтэрпласт», ТАА «Каліна».
У акцыі акрамя прадстаўнікоў РУП «Мінская Фармацыя», айчынных фармацэўтычных заводаў прынялі ўдзел медыцынскія работнікі цэнтральнай раёнанй бальніцы і спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Усе жадаючыя маглі змераць артэрыяльны ціск, атрымаць кансультацыі спецыялістаў. Навінкай было тое, што артэрыяльны ціск можна было змераць не толькі традыцыйным прыборам, а і ўдасканаленым кампаніі ТАА «МедСэнс», які вызначае не толькі ціск, але і можа прагназаваць мігальную арытмію (яе наяўнасць ці адсутнасць), якая ў 40 працэнтах выпадках з’яўляецца прычынай інсульту.
Наведвальнікі аптэкі праявілі інтарэс не толькі да лекавых прэпаратаў, але і да фітачаёў як для дарослых, так і для дзяцей. Прадстаўнікі кампаній арганізавалі дэгустацыю вітаміннай гарбаты.
Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *