Работники РОЧС осуществили рейд на территории Старосверженского сельсовета

Ахова правапарадку Важное

У рамках акцыі «За бяспеку разам!» работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях разам з зацікаўленымі суб’ектамі прафілактыкі, журналістамі ажыццяўляюць рэйды ў жылы фонд.
У кастрычніку «супрацьпажарны дэсант» высадзіўся на тэрыторыі Старасвержанскага сельсавета, каб чарговы раз данесці да свядомасці людзей думку, што жыць бяспечна – значыць жыць шчасліва. Асаблівая ўвага на гэты раз была звернута на домаўладанні адзінокіх пенсіянераў і інвалідаў, а таксама грамадзян, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі. Традыцыйна не застаюцца без увагі і шматдзетныя сем’і. У рэйдзе прыняў удзел і работнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Яўгеній Чыркоў.
Пытанні бяспекі з наступленнем ацяпляльнага сезона набываюць асаблівую вастрыню. Зусім не дробязь, калі перад печчу адсутнічае перадтопачны ліст, калі гаспадары карыстаюцца самаробнымі, а падчас і няспраўнымі электрапрыборамі, кураць у ложку і наогул у памяшканні, пакідаюць запалкі ў прыкметным для дзяцей месцы. Гэтыя недахопы прыводзяць да трагедыі. Акрамя таго, дарослым чарговы раз нагадалі пра тое, што малалетніх дзяцей нельга пакідаць без нагляду нават на хвіліну.
– Кожны такі рэйд – гэта не «гонка» за штрафамі, – адзначае Яўгеній Чыркоў. – Сэнс прафілактычнай работы – ва ўзаемадзеянні з людзьмі, уніканні ў кожную сітуацыю, аказанні дапамогі і т. п. Бяспека не даруе абыякавасці і бярэ за гэта вельмі высокую цану.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *