Итоги социально-экономического развития района за 9 месяцев 2018 года

Афіцыйна Важное

На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта былі разледжаны вынікі сацыяльнаэканамічнага развіцця раёна за 9 месяцаў 2018 года.
Як паведаміла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Пашкевіч, па выніках работы забяспечана выкананне паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця па аб’ёме будаўніча-мантажных работ і рознічным тавараабароце гандлю праз усе каналы рэалізацыі, колькасць працаўладкаваных грамадзян на створаныя рабочыя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцяў і прадпрыемстваў.
Не забяспечана выкананне прагнозных паказчыкаў па экспарце паслуг, прыцягненні прамых замежных  інвестыцый на чыстай аснове, вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельскагаспадарчых арганізацыях, заданне па росце сярэднямесячнай заработнай платы.
Аб’ём прамысловай вытворчасці ў фактычных цэнах за студзень – верасень 2018 года склаў 72 297 тысяч рублёў, ці 107,9% да ўзроўню мінулага года. Запасы гатовай прадукцыі на 01.10.2018 склалі 3242 тысячы рублёў, ці 40,4% да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці ў фактычных цэнах. Найбольш запасаў у Стаўбцоўскага філіяла ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» – 276,5%.
Знешнегандлёвы абарот тавараў за студзень – жнівень 2018 года склаў па раёне 34,0 мільёны долараў ЗША, у тым ліку экспарт тавараў – 20,3 мільёна долараў ЗША, ці 106,4%, імпарт – 13,7 мільёна долараў ЗША, ці 81,1 %. Атрымана станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі ў памеры 6,6 мільёна долараў ЗША. Экспарт тавараў (без уліку арганізацый, падначаленых рэспубліканскім органам дзяржкіравання) склаў за 8 месяцаў 19,4 мільёна долараў ЗША (106,9% пры заданні за 9 месяцаў – 104,8%). Удзельная вага экспарту тавараў ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» – 38,3%. Экспарт паслуг склаў 557 тысяч долараў ЗША (75,1%).
Інвестмэты
Арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці на інвестмэты накіравана 77,6 мільёна рублёў. З агульнага аб’ёму інвестыцый на будаўніча-мантажныя работы накіравана 39,2 мільёна рублёў (тэмп росту – 179,3%). Арганізацыямі, падначаленымі мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, выкарыстана на інвестмэты 19,5 мільёна рублёў. Камунальнымі ўнітарнымі арганізацыямі, гаспадарчымі таварыствамі выкарыстана на інвестмэты 17,9 мільёна рублёў, арганізацыямі з замежным капіталам на інвестмэты накіравана 692,2 тысячы долараў ЗША прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове.
За студзень – верасень па Стаўбцоўскім раёне ўведзена 17 125 квадратных метраў жылля пры гадавым заданні 16 600 квадратных метраў.
Рознічны тавараабарот
Рознічы тавараабарот гандлю праз усе каналы рэалізацыі Стаўбцоўскага раёна атрыманы ў суме 94,7 мільёна рублёў. Рэалізавана тавараў на 8,6 мільёна рублёў больш, чым у мінулым годзе. Тавараабарот райспажыўтаварыства склаў 17 мільёнаў рублёў.
Энергазберажэнне. Зарплата.
Паказчык па энергазберажэнні за студзень – верасень 2018 года склаў «мінус» 4,1% пры даведзеным заданні «мінус» 3,5%.
Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата работнікаў арганізацый раёна за 9 месяцаў 2018 года склала 780,8 рубля. За верасень – 815,0 рублёў.
На новыя рабочыя месцы працаўладкаваны 85 чалавек.
Сельская гаспадарка
За 9 месяцаў 2018 года аб’ём валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі склаў 98,7 мільёна рублёў, што на 4,5% менш за ўзровень мінулага года. Даведзенае заданне па росце валавой прадукцыі гаспадаркі раёна недавыканалі на 5,5%. Не выканалі прагнозны паказчык па росце валавой прадукцыі, але не дапусцілі і яго зніжэння да ўзроўню мінулага года ААТ «Шашкі», «Рубяжэвічы», «Жацерава». Не дасягнулі ўзроўню мінулага года 11 гаспадарак, а выканалі аб’ёмы СЗАТ «Агракамбінат «Колас», філіял «Племптушкарэпрадуктар «Бройлер» ААТ «Агракамбінат Дзяржынскі», ТАА «СЖК «Налібакі», ТАА «Аграцэнтр Сула» і СФГ «Сула».
Колькасць пагалоўя буйной рагатай жывёлы па раёне за 9 месяцаў склала 50 058 галоў (+978). Пагалоўе кароў малочнага статка склала 16 541 галаву (+81). Павялічылі пагалоўе ўсе гаспадаркі, акрамя ААТ «Рочавічы» і «Шашкі».
Валавы надой малака за 9 месяцаў склаў 71 045 тон. Надой малака на карову – 4237 кг. Сярэднясутачныя прывагі жывёлы і птушкі склалі 581 грам. За 9 месяцаў нарыхтавана кармоў 63,2 тысячы тон кармавых адзінак. Валавы збор збожжавых і зернебабовых культур у бункернай вазе – 44,3 тысячы тон. Ураджайнасць склала 21,4 ц/га (–15,4 ц/га).
Спрацавалі недастаткова
У цэлым па раёне 7 арганізацый па выніках работы за студзень – жнівень 2018 года атрымалі чыстыя страты на суму 5855 рублёў.
Гэта ЗПМФУП «Медыцынскі цэнтр «Новы зрок», філіял ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы, СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс», філіял «ДБУ-29» ААТ «ДБТ № 7», ДУП «ПМК-233», ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс», ДП «Стаўбцоўскі рамонтна-будаўнічы ўчастак».
Дэбіторская запазычанасць на 1 верасня 2018 года склала 39,6 мільёна рублёў, крэдыторская – 161,4 мільёна рублёў.
Райвыканкам вырашыў прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці шэраг кіраўнікоў за неналежнае выкананне імі службовых абавязкаў. Кіраўнікам структурных падраздзяленняў райвыканкама, арганізацый і ўстаноў усіх формаў уласнасці неабходна забяспечыць выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.
Падрыхтавала Нэлі АСТРЭЙКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *